У сувязі з заканчэннем летніх канікул і пачаткам навучальнага года ў Беларусі традыцыйна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”.
З 25 жніўня па 5 верасня на ўсіх механічных транспартных сродках падчас руху ў светлы час сутак павінны быць уключаны фары ці дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці). Парушальнікаў гэтага патрабавання чакае штраф да 3 базавых велічынь, а ў выпадку паўторнасці на працягу года – да 8. Асаблівая ўвага праваахоўнікаў будзе ўдзяляцца таксама захаванню вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў, бяспечнай перавозкі дзяцей.
Прафілактыцы дзіцячага траўматызму будзе прысвечаны і адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, які пройдзе 29 жніўня пад дэвізам “Бяспечная дарога ў школу – клопат дарослых!”.