
Прыемная спартыўная навіна прыйшла з Мінска, дзе праводзілася першынство Рэспублікі Беларусь па стральбе кулявой сярод юніёраў.
Выхаванка Ушацкай СДЮШАР Алена Бука, якая зараз займаецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па стралковых відах спорту, увайшла ў пяцёрку самых трапных снайпераў краіны ў практыкаванні ВП-6 і выканала нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь! Віншуем нашу зямлячку і яе першага трэнера Пятра Варатынскага з выдатным дасягненнем!
Гэта другое падобнае званне ў гісторыі нашага аддзялення стральбы. У 2021-м годзе майстрам спорту стала Таццяна Падгола – адметна, што паспяховым для яе таксама аказалася названае практыкаванне, дзе трэба зрабіць 60 заліковых стрэлаў з пнеўматычнай вінтоўкі стоячы з адлегласці 10 метраў.