Как ушачане готовятся к областному фестивалю тружеников села «Дажынкі- 2025»

Общество

Ужо ў гэту суботу ў Чашніках пройдзе абласное свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. З яго падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца на сайце нашай газеты.

За час падрыхтоўкі да мерапрыемства ў Чашніцкім раёне адрамантавана і добраўпарадкавана больш за паўтары сотні аб’ектаў, а зараз заканчваюцца апошнія прыгатаванні да прыёму шматлікіх гасцей, уезды і цэнтральныя вуліцы ўпрыгожваюць тэматычнымі банерамі і
расцяжкамі.

Зрэшты, рыхтуюцца да “Дажынак” не толькі ў Чашніках. На гэтым тыдні ва Ушацкім Доме рамёстваў кіпіць работа над вырабам традыцыйных атрыбутаў, з якімі адправіцца на свята дэлегацыя нашага раёна. Майстры чаруюць над стварэннем новага дажыначнага снапа, ужо гатовы яркія стужкі з надпісамі, даводзяцца да толку іншыя элементы аздаблення.
Настрой у рукадзельніц прыўзняты, што і нядзіўна: днямі яны трыумфальна праявілі сябе на яшчэ адным абласным мерапрыемстве – традыцыйным свяце нацыянальнай культуры “Вераснёвая палітра. Багач-2025”, што праходзіла ў Наваполацку. На рахунку ўшацкай установы дыплом І ступені ў намінацыі “Лепшы падворак”, такой жа ўзнагародай журы ацаніла і дажыначны сноп аўтарства Ірыны Качынскай. Апроч таго нашы майстрыхі сумесна вырабілі ўдалую выяву сімвала свята і атрымалі ў адпаведнай намінацыі дыплом ІІ ступені. Нагадваць пра гэту культурную падзею ўшачанкам будуць каштоўныя падарункі ад шчодрага “Багача”.

На здымках: І.Шахава і К.Кляшчонак рыхтуюць аздабленне для снапа; І.Качынская, С.Качан і Д.Алексяёнак на свяце ў Наваполацку.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *