Праздничное мероприятие, посвящённое Дню учителя, собрало вместе работников сферы образования Ушаччины

Образование и молодежь

У зале раённага цэнтра культуры вечарам чацвярга свабодных месцаў практычна не аказалася. На мерапрыемства з нагоды Дня настаўніка сабраліся прадстаўнічыя дэлегацыі ўсіх устаноў адукацыі Ушаччыны.

Віншаванні педагогам адрасаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Пятровіч Цімафееў. Са скульптарамі, у руках якіх – мяккая гліна для стварэння шэдэўраў, сімвалічна параўнала калег начальнік аддзела па адукацыі Людміла Васільеўна Давыдава.

Адукацыйны працэс на Ушаччыне зараз ажыццяўляюць 220 педагогаў: ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі – 162, дашкольнай – 58. 59 працэнтаў спецыялістаў заняты звыш стаўкі.

Па традыцыі не абышлося без узнагарод. Ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама былі адзначаны намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Глыбачанскай СШ Галіна Васільеўна Казлова, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада №4 г.п.Ушачы Вольга Мікалаеўна Тычына, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Ганна Францаўна Струй, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Алена Віктараўна Касіч. Ганаровыя граматы аддзела па адукацыі атрымалі выхавацелі дзіцячага сада №1 г.п.Ушачы Алена Мікалаеўна Падгола і Вера Міхайлаўна Крахотка, настаўнік-дэфектолаг гэтай жа ўстановы Алена Іванаўна Обух, выхавацель дзіцячага сада №4 Ірына Аляксандраўна Харашкевіч і настаўнік пачатковых класаў Ушацкай СШ Святлана Міхайлаўна Ільюшэнка.

Цудоўным падарункам для ўдзельнікаў свята стаў канцэрт ад культработнікаў Ушаччыны.

Кацярына Кавалеўская



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *