Ушачане приняли участие в четвёртом республиканском марафоне по скандинавской ходьбе «Шаг к долголетию»

Общество

Да Дня пажылых людзей у краіне прайшоў чацвёрты рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе “Крок да даўгалецця”. Яго ўдзельнікамі сталі і ўшачане, некаторым з якіх – 70 і больш гадоў

Сярод актывістаў – наведвальніцы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, а таксама клуба “Імпульс”, для якіх скандынаўская хадзьба – любімы від адпачынку.

Любіць прагуляцца па райцэнтры са спецыяльнымі палкамі Людміла Альхоўка, самая ўзроставая ўдзельніца мерапрыемства. “У першую чаргу раблю гэта дзеля здароўя, – прызнаецца яна. – Усяго за тры гады і выправа палепшылася, і спіна балець перастала. Дарэчы, гадзіна скандынаўскай хадзьбы роўная прыкладна паўгадзіне энергічнага бегу. Акрамя таго, яна задзейнічае амаль усе групы мышцаў”.

Старт марафону традыцыйна быў дадзены ля спарткомплексу “Юнацтва-Ушачы”, дзе пасля музычнай размінкі ўдзельніцы бадзёра адправіліся на маршрут. “Да рэкордаў сёння не імкнуліся – проста паказалі свой звычайны ход, нават дыханне не збілася, – прызналася на фінішы ўладальніца лепшага выніку Наталля Прашковіч. – Скандынаўскай хадзьбой займаюся даўно, вылучаю штодзень на яе каля 75 хвілін – за гэты час звычайна пяць кіламетраў праходжу”.
Не абышлося ў гэты дзень без узнагарод, віншаванняў і сяброўскага чаяпіцця ад аддзела спартыўна-масавай работы СДЮШАР.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *