У кастрычніку адбыліся кадравыя змены ў кіраўніцтве прадпрыемстваў раёна і органах мясцовага кіравання:

Прадстаўляючы новых кіраўнікоў актыву раёна, старшыня райвыканкама С.С.Садоўскі абазначыў і задачы, на якія назначаным трэба звярнуць увагу. Так, вялікі фронт работы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, варта надаваць больш увагі навядзенню парадку, зрабіць гарпасёлак больш утульным і прыгожым, развіваць сферу будаўніцтва. Тэма ЖКГ Сяргею Стэфанавічу блізкая, да назначэння на пасаду працаваў намеснікам дырэктара філіяла “Лепельводаканал”.

Мікіта Васільевіч, які да нядаўняга часу быў эканамістам у “Ільюшынскім”, стаў самым маладым кіраўніком у раёне. Перад ім стаяць задачы завяршыць няпросты сельскагаспадарчы год, працаваць на паляпшэнне вынікаў у жывёлагадоўлі і раслінаводстве. Асаблівую ўвагу звяртаць на працоўную дысцыпліну.
Тамара Мікалаеўна да назначэння выконвала ролю кіраўніка ў КУСГП “Глыбачаны”, Сяргей Генадзьевіч шмат гадоў прысвяціў службе ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Перад кіраўнікамі сельвыканкамаў традыцыйна стаіць вельмі шырокі спектр пытанняў, а ў аснове – няпростая работа з людзьмі.

