Самыя актыўныя наведвальнікі нядзельнай школы храма Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры пабывалі на злёце праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі, які ладзіўся ў Глыбокім.
Божая літургія, канцэрт і, канечне, калядны баль, таму дзяўчаты апранулі свае лепшыя святочныя сукенкі. Праграма злёту традыцыйна вельмі насычаная, а само мерапрыемства – чаканае, бо ўшачане з’яўляюцца яго пастаяннымі ўдзельнікамі і завязалі сяброўства з дзецьмі з іншых благачынняў.
А яшчэ злёт – гэта падарунак. Такім чынам юнакі і дзяўчаты заахвочваюцца за зробленыя імі добрыя справы. Іх было нямала, нават у новым годзе яны пабывалі ў садках і школах у якасці акцёраў – паказалі калядныя пастаноўкі, звязаныя з нараджэннем Хрыста.
Вольга Караленка.

