Интересные факты про государственные символы Республики Беларусь

Общество

  • Чырвоны колер на сцягу сімвалізуе перамогу, а зялёны – надзею, вясну і адраджэнне.
  • Беларусь стала першай краінай у свеце, якая выкарыстала нацыянальны арнамент у якасці элемента дзяржаўнага сцяга. У яго аснове ляжыць ромбападобны ўзор, вытканы ў 1917 годзе беларускай сялянкай Матронай Маркевіч з Сенненскага раёна.
  • У 2021 годзе ў выяву герба былі ўнесены змены. Зялёны контур дзяржаўнай мяжы змяніўся на залаты, што сімвалізуе вечнасць. Кветкі канюшыны і лёну сталі больш аб’ёмнымі, а зямны шар разгарнулі так, каб Беларусь апынулася ў цэнтры малюнка.
  • Першы конкурс на гімн БССР абвясцілі яшчэ ў 1944 годзе. На яго паступіла 27 варыянтаў тэкстаў і 73 мелодыі, але праца зацягнулася на 11 гадоў.
  • Музыку і першапачатковы тэкст беларускага гімна стварылі Нестар Сакалоўскі і Міхась Клімковіч, а ў 2002 годзе паэт Уладзімір Карызна перапрацаваў тэкст.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *