150 вакансій прапануюць зараз ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама.
У ліку навінак – пасады тынкоўшчыка і вадзіцеля аўтамабіля ў ПМК-66; паштальёна ў аддзяленні паштовай сувязі №1 г.п.Ушачы; грузчыка ў магазіне “Дабраном”; загадчыка Арэхаўскага СДК у цэнтры культуры і народнай творчасці. Райвыканкаму патрэбны намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, дырэктар цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў райсельгасхарча, а таксама загадчык юрыдычнага сектара.
Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях складае ад 858 да 6285 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам” ці па тэлефонах: 5-18-57, 5-73-51.

