Объясняет специалист: можно ли развестись без согласия одной из сторон?

Общество

– Жонка палохае разводам, сказала, што ўжо была ў загсе і падала адпаведную заяву. Ці магла яна зрабіць гэта адна і, як вынік, скасаваць наш шлюб? Я б гэтага не хацеў…

На пытанне нашага чытача адказвае начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама Аляксандра Яўгенаўна СТУКАЛАВА:

– Не, скасаванне шлюбу ў органе загса ажыццяўляецца толькі па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці. Праводзіцца такая працэдура па заканчэнні аднаго месяца (гэты тэрмін патрэбны для магчымасці дасягнуць прымірэння) і не пазней двух з дня падачы сумеснай заявы.

Але ж трэба мець на ўвазе: жанчына магла звярнуцца не да нас, а ў суд, дзе ёсць магчымасць аформіць развод па заяве аднаго прадстаўніка сямейнай пары.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *