Благодарность И.Ластовка

Общество

Сёлетняя зіма нарабіла клопату асабліва нам, вяскоўцам. Столькі снегу, а трэба ж і вады са студні прынесці, жывёлу накарміць. Тут нам без нашай старшыні Кубліцкага сельвыканкама Ірыны Віктараўны Ластаўка не справіцца. Чатыры разы асабіста мне даводзілася звяртацца да яе з просьбай расчысціць дарогу, і просьбы былі выкананы. Аб гэтым яна нас прасіла: каб падавалі заяўкі, паведамлялі, калі патрэбна дапамога.

Наогул, трэба сказаць, Ірына Віктараўна трымае з намі, жыхарамі вёскі, пастаянную сувязь, цікавіцца праблемамі, імкнецца іх па меры магчымасці вырашаць.

І ў радасці старшыня сельскага Савета з намі заадно. У мінулым годзе праходзіла свята вёскі, весела было, змястоўнае мерапрыемства. У ім прыняла ўдзел Ірына Віктараўна. Мы маглі і пра свае справы ёй расказаць, і проста пасядзець побач, правесці гадзіну-другую разам. Дзякуй за ўвагу.

А.БЫКАВА, в. Бычкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *