Быть ли в Глыбочанах бане?

Ваш вопрос - наш ответ

 

Добры дзень, паважаная рэдакцыя. Звяртаюцца да вас жыхары вёскі Глыбачка Глыбачанскага сельсавета. Вось і справаздачны сход прайшоў, а пытанне з лазняй так і застаецца адкрытым. Некалі ў нас быў лазнева-пральны комплекс, дзе людзі маглі не толькі памыцца, але і бялізну памыць. Добра было, зручна. У многіх дамы быццам з выгодамі, толькі вады гарачай усё роўна няма, трэба грэць на газе. Добра тым, у каго свае лазні, аднак жа не ва ўсіх. Адкажыце, калі ласка, ці будзе ў нас падчас будаўніцтва аграгарадка прадугледжана лазня?

За адказам аб тым, што будзе будавацца ў аграгарадку Глыбачка мы звярнуліся да галоўнага архітэктара раёна Галіны Віктараўны ДЫММАН.

 

– Сацыяльная сфера аграгарадка Глыбачка не будзе значна адрознівацца ад іншых аграгарадкоў раёна. Запланаваны капітальны рамонт школы, бягучы рамонт магазіна, пошты, аддзялення банка, жылля, а таксама свідравіны па заборы вады, водаправодных сетак, ачышчальных збудаванняў, рэканструкцыя часткі вулічных электрычных сетак, цеплазабеспячэння, новай тэлефоннай станцыі на 48 нумароў, асфальтаванне некаторых дарог і добраўпарадкаванне тэрыторыі гаспадаркі. На ўсё гэта патрэбна 7,2 мільярда, а дэфіцыт сродкаў складае 3,6 мільярда. Не выдзелены сродкі з інавацыйнага фонду, таму літаральна па ўсёй сацыяльнай сферы пакуль поўная невядомасць.

 

Што датычыцца лазні, то ў пашпарце аграгарадка яна не запланавана. Справа ў тым, што лазні, пабудаваныя ў аграгарадках Арэхаўна і Іллюшына, маюць вельмі мала наведвальнікаў. Па гэтай прычыне ў апошніх аграгарадках лазні не будаваліся. Паколькі жыхары вёскі Глыбачка звярталіся з падобнай просьбай да старшыні райвыканкама, становішча яшчэ будзе высвятляцца.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *