Деньги взяли… и пропали, или Как не попасть на удочку мошенников?

Ваш вопрос - наш ответ Закон - один для всех Калейдоскоп

Задумалі мы з мужам адрамантаваць балкон сваёй кватэры, зашыць бляхай прамежак паміж рамай і металапрофілем, зрабіць сайдынгавую столь. Нам, людзям ва ўзросце, такія работы не пад сілу, таму звярнуліся да спецыялістаў. На жаль, у адным з ушацкіх прыватных будаўнічых прадпрыемстваў наш заказ не прынялі, спаслаўшыся на загружанасць рабочых, вось і патэлефанавалі мы па нумары, што знайшлі на расклееных па гарпасёлку аб’явах, якія прапаноўвалі набыць металаканструкцыі і балконныя рамы. Адрэагавалі наваполацкія прадпрымальнікі на заказ ахвотна – бойка падлічылі кошт матэрыялаў і работ, узялі 3 мільёны перадаплаты, “сцягнулі” з нас яшчэ 500 тысяч на салярку. Прывезлі матэрыял (прыкладна на паўтара мільёна), абы-як прыбілі звонку бляху і з’ехалі, паабяцаўшы працягнуць работу праз некалькі дзён. Калі мінуў азначаны тэрмін, я стала тэлефанаваць на іх нумар, аднак на званкі ніхто не адказваў. Звярнулася ў аддзел эканомікі Ушацкага райвыканкама, і спецыялісты дапамаглі навесці даведкі пра наваполацкіх “майстроў” – як высветлілася, прыватны прадпрымальнік А.А.Шкурко, якому належыць “справа”, яшчэ з 20 студзеня 2012 года знаходзіўся ў стадыі ліквідавання прадпрымальніцтва – а значыць, не меў права аказваць грамадзянам паслугі. Каб ад незаконнай дзейнасці не пацярпелі іншыя заказчыкі, мы паведамілі аб гэтым у падатковую інспекцыю Наваполацка. З той жа мэтай я прыйшла ў рэдакцыю – папярэдзіць ушачан, каб не трапілі ў падобнае становішча.

Р.А.УРБАН, г.п.Ушачы.

Гісторыю, расказаную Розай Аляксееўнай, мы папрасілі пракаменціраваць начальніка аддзела эканомікі Ушацкага райвыканкама Таццяну Уладзіміраўну Ханяк, якая курыруе пытанні абароны правоў спажыўцоў.

–Сапраўды, значная частка скарг грамадзян, з якімі яны звяртаюцца да нас, звязана менавіта з няякасным аказаннем паслуг прыватнымі прадпрымальнікамі. Як засцерагчы сябе ад падобных непрыемнасцей? Па-першае, увогуле не варта браць да ўвагі расклееныя на вуліцы аб’явы. Інфармацыю аб паслугах прадпрымальнікаў лепш атрымліваць з больш надзейных крыніц – напрыклад, праз СМІ, інтэрнэт. У такіх аб’явах абавязкова пазначаюцца нумары прадпрымальніцкіх пасведчанняў ці ліцэнзій на пэўную дзейнасць, па якіх можна папярэдне высветліць, ці законная яна. Перш чым падпісваць дагавор, папрасіце прадпрымальніка паказаць вам арыгінал пасведчання, калі ж у вас узнікаюць сумненні, не палянуйцеся патэлефанаваць у дзяржаўны орган, які яго зарэгістраваў. Акрамя таго, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь стварыла і пастаянна абнаўляе рэестр камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай здзяйснення правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Яго лёгка знайсці ў інтэрнэце і па УНП і назве (прозвішчы) праверыць, ці значыцца там фірма або асоба, да якой вы плануеце звярнуцца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *