Непрочные узы Гименея, или Ушачане стали чаще разводиться

Демография

У выхадныя дні гарпасёлак поўніцца вясельнымі картэжамі, кветкамі і паветранымі шарамі, а ўвечары неба асвятляецца святочнымі феерверкамі. Усё гэта радуе вока ўшачан, не кажучы ўжо аб саміх віноўніках імпрэзы. У такія дні яны павялічваюць статыстыку заключаных шлюбаў, але ўжо на працягу пары-тройкі гадоў некаторыя з іх, на жаль, папаўняюць і яшчэ адзін, на гэты раз адмоўны паказчык – колькасць разводаў. Пра асаблівасці заключаных і скасаваных у 2012 годзе шлюбаў, якія рэгіструюцца загсам Ушацкага райвыканкама, мы папрасілі расказаць начальніка названай службы Алену Мікалаеўну МАЛАШЧАНКА:

“Палавінкі” – цэлага часцінкі

На жаль, у 2012 годзе колькасць заключаных шлюбаў у нашым раёне ў параўнанні з папярэднім зменшылася: калі ў 2011-м марш Мендэльсона прагучаў для 137 новых сямейных пар, то летась – толькі для 112. Варта адзначыць, што кожны трэці шлюб для аднаго ці абаіх маладых быў паўторным. Зарэгістравана тры шлюбы з удзелам непаўналетніх, чатыры – з замежнымі грамадзянамі, з іх два – з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, адзін – з грамадзянінам Грузіі і яшчэ адзін – з асобай без грамадзянства.
Сярэдні ўзрост жаніхоў склаў 28 гадоў, што на 1 год менш, чым ва ўступаючых у шлюб мужчын у 2011 годзе. Цікава, што сярэдні ўзрост леташніх нявест, наадварот, сёлета павялічыўся і склаў 27 гадоў. Самай жа маладой нявестай стала 17-гадовая дзяўчына, а самы малады жаніх дасягнуў 18-ці. У самага старэйшага жаніха на момант шлюбу ў пашпарце значылася 55 гадоў, а ў самай старэйшай нявесты – 53.
Як паказвае статыстыка, асноўную частку шлюбаў, заключаных у 2012 годзе, складалі пары, у якіх узрост жаніха перавышаў узрост нявесты. Аднак адваротная сітуацыя адзначалася ў 30 працэнтах выпадкаў рэгістрацыі новых “ячэек грамадства”. Прычым, узроставая розніца на карысць нявесты складала ад 1 года аж да 18.

Нетрывалыя вузы Гіменея

Па-ранейшаму вострай застаецца праблема “карозii” iнстытута сям’i. Статыстычныя даныя сведчаць аб тым, што з году ў год знiжаецца стабiльнасць сямейных адносін, маладыя людзі ўсё часцей разводзяцца. Так, у 2010 годзе на Ушаччыне было скасавана 43 шлюбы, у 2011-м – 50, а ў 2012-м – 58. Іншымі словамі, калі гады два-тры таму ў нашым раёне распадаўся прыкладна кожны трэці афіцыйна заключаны шлюб, то летась – ужо кожны другі. Дынаміка насцярожвае…

Як карабель назавеш…

У народзе кажуць: як карабель назавеш, так ён і паплыве. Напэўна, кіруючыся гэтай старажытнай мудрасцю, многія ўшачане адказна ставяцца да выбару імя для сваіх прадаўжальнікаў роду: улічваюць нацыянальныя звычаі, традыцыі сям’і, модныя павевы, рэлігійныя карані і нават палітычныя погляды.
У 2012 годзе самымі распаўсюджанымі імёнамі, якімі ўшачане называлі нованароджаных хлопчыкаў, сталі Максім, Ягор, Даніла, Данііл, Мацвей, а дзяўчынак – Дар’я, Паліна, Ксенія, Яна і Анастасія. Рэгістраваліся ў раёне і рэдкія імёны: Яраслаў, Савелій, Назар, Марат, Ігнат, Захар, Яфім, Герман, Цімур, Эльміра, Ева, Дамініка, Васіліса, Аміна, Аліса, Вера, Варвара, Віялета і Жанна. Хочацца спадзявацца, што гэтыя імёны стануць для іх уладальнікаў шчаслівымі.
Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “Непрочные узы Гименея, или Ушачане стали чаще разводиться

  1. Не раскрыта заявленная тема статьи…Я так и не поняла почему ушачане стали чаще разводиться.Что за “карозiя” iнстытута сям’i?
    Может стоило указать причины,а не голые статистические факты( сколько развелись какие имена популярны,возраст вступающих в брак)?Может стоило бы обратиться к интернет-источникам напомнить о что всё больше людей живут «гражданским браком» и не оформляют свои отношения, либо напомнить из-за чего чаще разводятся(побои,пьянство супругов, супружеская неверность либо банальное не сошлись характерами).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *