В гости к будущим коллегам. День открытых дверей прошёл недавно в Ушачском отделе внутренних дел

Калейдоскоп Общество Экономика и малый бизнес

Нядаўна ва Ушацкім РАУС прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, на які былі запрошаны выпускнікі Ушацкай сярэдняй школы. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца ў нас амаль штогод. Яны дапамагаюць адзінаццацікласнікам зарыентавацца ў выбары будучай прафесіі, зразумець, ці падыходзіць ім міліцэйская служба. Тым больш што ўражаннямі і эмоцыямі са школьнікамі дзеляцца тыя, хто аддаў барацьбе са злачыннасцю шмат гадоў.

У час экскурсіі па раённым аддзеле ўнутраных спраў патэнцыяльныя курсанты пазнаёміліся з гісторыяй яго заснавання, задачамі і функцыямі, ускладзенымі на супрацоўнікаў міліцыі, даведаліся аб асаблівасцях работы прадстаўнікоў розных падраздзяленняў. Узбраенне, якое знаходзіцца ў арсенале Ушацкага РАУС,  выклікала ў школьнікаў павышаную цікавасць. Ніводнае іх пытанне не засталося па-за ўвагай.

Выпускнікам нагадалі пра тое, што РАУС праводзіць адбор кандыдатаў для паступлення ў бягучым годзе ў Акадэмію, а таксама ў Магілёўскі вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У Акадэміі праводзіцца набор на тры факультэты дзённай формы атрымання адукацыі: факультэт міліцыі, судова-экспертны і крымінальна-выканаўчы, а ў каледжы – толькі на факультэт міліцыі. Для паступлення ў абедзве навучальныя ўстановы патрабуюцца сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай (рускай) мове, матэматыцы і грамадазнаўстве. Тэрмін навучання ў Акадэміі і каледжы на дзённай форме атрымання вышэйшай адукацыі – 4 гады. Для атрымання падрабязнай інфармацыі аб названых установах адукацыі, правілах паступлення ў іх, а таксама для афармлення неабходных дакументаў можна звяртацца ў раённы аддзел унутраных спраў па адрасе: г.п. Ушачы, вул.Ленінская, 26, каб.№13; тэлефон: 2-77-08.

Я.СЫНКОЎ, намеснік начальніка Ушацкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *