В райисполкоме

Официально

За час выканання мерапрыемстваў Праграмы (2005-2009г.г.) з бюджэтаў усіх узроўняў накіравана 31,1 мільярда рублёў, у тым ліку: на аб’екты жыллёвага будаўніцтва – 8,3, сацыяльна гарантаванага абслугоўвання – 6,4, інжынерна-транспартнай інфраструктуры і добраўпарадкавання – 11,0, вытворчай сферы – 5,4 мільярда рублёў.

Спачатку рэалізацыі Праграмы ў раёне ўзведзена 5 аграгарадкоў, у тым ліку ў 2009 годзе – аграгарадок Кублічы. На яго будаўніцтва зрасходавана 2,4 мільярда рублёў. З-за недахопу грашовых сродкаў шэраг аб’ектаў не завершаны, і яны з’яўляюцца пераходнымі, узвядзенне якіх запланавана ў 2010 годзе.

За гады рэалізацыі дадзенай Праграмы пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 220 жылых дамоў агульнай плошчай 17886 квадратных метраў, у тым ліку ў 2009-м план па будаўніцтву жылля ў сельскагаспадарчых арганізацыях выкананы.

Праведзена пяць капітальных і бягучых рамонтаў устаноў адукацыі на суму 2 мільярды рублёў, расходы на ахову здароўя склалі 5,5 мільярда. За гэты час праведзены рамонт 5 клубных устаноў, камп’ютэрызацыя дзвюх бібліятэк, на базе Дамоў культуры ў аграгарадках Вялікія Дольцы, Вяркуды адкрыты дзве філарманічныя пляцоўкі.

Для павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўлі, стварэння нармальных умоў для ўтрымання жывёлы, павелічэння яе прадукцыйнасці, зніжэння энерга-і працоўных затрат, а галоўнае – для стварэння ўмоў работы абслугоўваючага персаналу – вядуцца рэканструкцыя, бягучы рамонт і тэхнічнае перааснашчэнне жывёлагадоўчых памяшканняў. З пачатку 2005 года праведзена рэканструкцыя 11 малочнатаварных ферм і 22 памяшканняў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. У 2009 годзе праведзены бягучы рамонт на 36 фермах раёна, пабудавана першая чарга малочнатаварнай фермы ў ААТ “Ушацкі райаграсервіс”.

Прыняты меры па павышэнні ўрадлівасці глебы, павялічылася ўнясенне мінеральных угнаенняў, праведзены аграмеліярацыйныя мерапрыемствы на плошчы 176 гектараў, рэканструкцыя меліярацыйных сістэм на 101 гектары.

Штогод абнаўляецца машынна-трактарны парк. Толькі ў мінулым годзе сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна на ўмовах доўгатэрміновай арэнды набыта 11 машын для ўнясення цвёрдых мінеральных угнаенняў, сем пасяўных агрэгатаў, 9 трактароў розных мадыфікацый, у тым ліку 5 энерганасычаных, 7 плугоў, 8 зернеўборачных і 5 кормаўборачных камбайнаў, 9 грузавых аўтамабіляў з прычэпамі, 5 пагрузчыкаў і іншая сельскагаспадарчая тэхніка.

Усімі сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна за мінулы год выраблена прадукцыі на суму 44,1 мільярда рублёў, тэмп росту валавой прадукцыі да ўзроўню папярэдняга года склаў 106,5 працэнта.

Аднак, за перыяд рэалізацыі праграмы (2005-2009г.г.) ва ўсіх катэгорыях гаспадарак недаатрымана да задання 8,7 працэнта зерня, 24,8 – ільновалакна, 9 – малака, 9,2 працэнта рэалізацыі мяса.

Складаным застаецца фінансавае становішча прадпрыемстваў галіны сельскай гаспадаркі. Станоўчы фінансавы вынік дасягнуты толькі па вытворчасці рапсу, бульбы, малака і мяса свініны. Стратнымі ў мінулым годзе аказаліся рэалізацыя буйной рагатай жывёлы, зерне і лён.

Сярэднямесячная заработная плата за 2009 год па сельскагаспадарчых арганізацыях склала 588,8 тысячы рублёў або 203 долары ЗША.

Раённы выканаўчы камітэт прызнаў недастатковай работу, якая праведзена ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў 2009 годзе па выкананні вытворчых паказчыкаў, і нездавальняючай шэрагу сельгаспрадпрыемстваў па выкананні ўстаноўленых заданняў.

Зацверджаны на 2010 год мерапрыемствы па выкананні Ушацкай раённай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010 гады.

З мэтай далейшага паляпшэння жыллёвых і матэрыяльна-бытавых умоў жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў мерапрыемствы на 2010 год па задавальненні патрэб і запытаў гэтай катэгорыі грамадзян.

Мерапрыемствы ўключаюць замену электраправодкі і рамонт печаў у дамах, устаноўку пажарных апавяшчальнікаў, а маламаёмным (па асобым спісе) аказанне бясплатнага выдзялення малака, адходаў лесапілавання і іншых бытавых паслуг.

Кіраўнікам ЦРБ, райспажыўтаварыства, аддзела культуры райвыканкама, старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў даручана забяспечыць выкананне запланаваных мерапрыемстваў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя і забеспячэнні свабоднага доступу пажылых людзей да аб’ектаў сацыяльна гарантаванага абслугоўвання.

Ад сельскіх выканаўчых камітэтаў запатрабавана наладзіць штомесячны кантроль за выкананнем мерапрыемстваў.

З мэтай ажыццяўлення практычных мер, накіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне занятасці насельніцтва, садзейнічання занятасці і абароны насельніцтва ад беспрацоўя, выканаўчы камітэт зацвердзіў мерапрыемствы на 2010 год, якія прадугледжваюць забяспечыць колькасць занятых у эканоміцы раёна не менш 6930 чалавек, у тым ліку ў г.п.Ушачы – 3250 чалавек.

Таксама неабходна стварыць не менш 320 новых рабочых месцаў, у тым ліку ў г.п.Ушачы – 170.

Падрыхтаваў Ф.ВОЛАХ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *