Рекордное количество ушачан пришло 6 августа на приём к председателю Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимиру Павловичу Андрейченко

Общество Официально

Прыём грамадзян старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нашым дэпутатам па Глыбоцкай выбарчай акрузе № 22 Уладзімірам Паўлавічам Андрэйчанкам ніколі не праходзіць незаўважаным. На гэты ж раз запісалася рэкордная колькасць наведвальнікаў: 18 па папярэднім запісе і яшчэ шэсць жыхароў прыйшлі непасрэдна ў панядзелак. Аўтарытэт нашага абранніка з кожным годам толькі ўмацоўваецца, паколькі ён неаднойчы рэальна дапамагаў ушачанам. На сабе пераканаліся нашы чытачы, наколькі ўважліва ўнікае ён у пытанні, не пакідае без разгляду ніводнага з іх і спрабуе дапамагчы. Цікава, што акрамя ўшачан на гэты раз на прыёме былі і жыхары Полацкага раёна. Убачылі аб’ву ў нашай газеце і скарысталіся магчымасцю трапіць на прыём да старшыні законаўтваральнага органа. І хоць жыхары Ветрына не ўваходзяць у выбарчую акругу Уладзіміра Паўлавіча, “чужых” выбаршчыкаў і пытанняў у старшыні Палаты прадстаўнікоў не бывае.

Тым больш што прыйшлі яны не з прыватным пытаннем. Мнагадзетная сям’я Булавак, якая выхоўвае 5 дзяцей, прасіла перагледзець заканадаўства ў адносінах такіх вось сямей. Іх суседзі, якія ў сваю, таксама мнагадзетную сям’ю ўзялі яшчэ дваіх на выхаванне, атрымліваюць зарплату, ідзе стаж плюс даплата на дзяцей, выхоўвае якіх маці дома. Ім жа, калі маці выйдзе на асноўнае месца работы, малых пакінуць няма з кім. Уладзімір Паўлавіч зразумеў пытанне і паабяцаў абавязкова ўлічыць, калі будзе пераглядацца заканадаўства.
З падобнымі прапановамі звярнуліся да Уладзіміра Паўлавіча Зінаіда Лявонаўна Сушанская і Васіль Антонавіч Мялешка. Першая наведвальніца выхавала дзевяцярых дзяцей, пры гэтым не маючы такіх ільгот, якія маюць зараз мнагадзетныя маці: ні трохгадовых водпускаў па доглядзе, ні даплат, а паколькі працавала на нізкааплачваемай рабоце, то і пенсію мае сёння крыху больш мільёна. Прасіла перагледзець заканадаўства, каб такія адзінкі мнагадзетных маці старэйшага пакалення атрымалі нейкую даплату да пенсій.
Васіль Антонавіч Мялешка таксама лічыць несправядлівай саму сістэму размеркавання пенсій: бярэцца вышэйшая за пэўны адрэзак, пры гэтым і той чалавек, які працаваў на адным месцы і штомесяц плаціў адлічэнні, і той, хто ехаў за “доўгім рублём” у замежжа і нічога не адлічаў у пенсійны фонд, аказваюцца ў аднолькавых умовах. У.П.Андрэйчанка папрасіў спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дакладна сфармуляваць просьбы, і як першую, так і другую паабяцаў улічыць пры разглядзе пенсійнага заканадаўства.
Было на гэты раз некалькі калектыўных зваротаў: па капрамонце дома па Ленінскай, які, дарэчы, вядзецца; інтэрната “Райаграсэрвіса”; і таксама па нявыплаце зарплаты работнікам камбіната бытавога абслугоўвання. Работніцы не скардзіліся на кіраўніцтва ці раённыя ўлады, а прасілі дапамагчы РКБА зарабляць. Растлумачыў становішча спраў старшыня райвыканкама Алег Анатольевіч Кавалёнак. Усе рахункі камбіната арыштаваны, больш таго, гаспадарчы суд “забраў” за ўплату даўгоў і такі патрэбны камбінату трактар, з дапамогай якога аказваліся паслугі. На сёння назіраецца вяртанне заказаў на вырабы з жалезабетону, паколькі тыя ж кольцы няма на чым даставіць заказчыку. Раённыя ўлады прапаноўвалі зрабіць КБА філіялам, напрыклад, Полацкага камбіната, каб працаваць з чыстага ліста і аказваць усе запатрабаваныя паслугі. Уладзімір Паўлавіч паабяцаў дапамагчы развязаць “гардзееў вузел”.
На жаль, большасць пытанняў зусім не датычылася законатворчай дзейнасці ці ўзроўню У.П.Андрэйчанкі. Адрамантаваць дах, замяніць акно, падлогу, высветліць, як пракладзена каналізацыя і водаправод, чаму не ўзаконены гараж, дзе праходзіць мяжа паміж суседзямі – з усім гэтым разбірацца ўсё роўна раённым службам. Ушачане ж для спрашчэння працэсу лічаць лепшым прыйсці да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Такія ж пытанні, як спрэчкі з заказчыкам і падрадчыкам, што паўсталі пры будоўлі, наогул у кампетэнцыі суда.
Як заўсёды, Уладзімір Паўлавіч пацікавіўся становішчам спраў на тых аб’ектах, па якіх дапамагаў раней.
В.КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “Рекордное количество ушачан пришло 6 августа на приём к председателю Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимиру Павловичу Андрейченко

  1. Если это в Вашей власти обратите внимание на днную тему.

    Подпишусь под каждым словом!Спасибо газете,что наконец обратили внимание на эту проблему на бумаге(на сайте она уже не раз поднималась в рубрике вопрос к руководству-безрезультатно)
    Дорогие Ушачане!Неужели мы на самом деле такие богатые что бы переплачивать такие деньги на всё самое необходимое.Пожалуйста, давайте вместе что то менять и стучаться к нашим слугам народа (власти),только тогда что то может изменится.Это не политиченский лозунг, а вопрос к нашему районному руководству -почему всё так запущенно.!!Ё!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *