Свята аграрыяў

Общество

У мінулую пятніцу прайшоў злёт перадавікоў сельскай гаспадаркі, на якую прыехалі дэлегацыі усіх 10 сельгаспрадпрыемстваў раёна… P1130783P1130790

І ўсё ж менавіта свята аграрыяў – самае масавае і ўрачыстае. І не толькі таму, што мае дачыненне да самай вялікай колькасці ўшачан. Рыхтуюць яго, удзельнічаюць у ім таксама ўсёй грамадой. Колькі калектываў мастацкай самадзейнасці з’ехалася ў мінулую пятніцу ў РДК. Прывезлі як свае музычныя падарункі, так і стварылі прыгожую насычаную выставу ў фае. Раздзяліць з работнікамі сельскай гаспадаркі ўрачысты момант прыйшлі прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. А каб выпечы такія прыгожыя караваі, шчыравалі нават полацкія хлебапёкі.

Дэлегацыі сельгаспрадпрыемстваў, праўда, неахвотна прызнаюцца, што каб прыняць удзел у конкурсе караваяў, прыбягалі да дапамогі спецыялістаў. А гэты факт сведчыць пра тое, што сапраўды рыхтаваліся, па-сур’ёзнаму ставілі-ся і хацелі перамагчы. Кожны год вылучаецца сярод іншых сваёй кампазіцыяй каравай “Дубраўкі”. Ну а сёлета такую фантазію праявілі. Тут і хлеб, і мяса – упрыгожваў бохан смажаны певень. “Глыбачаны” і “Арэхаўна” спрачаліся па смакаце выпечкі. На жаль, прыз за трэцяе месца можна было прысудзіць толькі некаму аднаму, таму журы перавагу аддала ўсё ж “Арэхаўну”. Ну а першае месца без спрэчак прысудзілі караваю “Райаграсервіса” – прыгожаму і самаму важкаму – ажно 8 кілаграмаў.

P1130817P1130792Каравай – па дэлегацыі. Яна таксама была самай прадстаўнічай. І невыпадкова. “Ушацкі райаграсервіс” шмат разоў гучаў у дакладзе старшыні райвыканкама А.А.Кавалёнка і віншаванні начальніка райсельгасхарча А.Я.Вайцянкова. Менавіта гэта арганізацыя атрымала самы вялікі вал зерня, у 2,6 раза вырасціла больш рапсу, з’яўляецца лідэрам па надоях на карову – 4258 кілаграмаў. Даяркі гэтага прадпрыемства – Антаніна Казіміраўна Бычкова (4696), Валянціна Іванаўна Волах (4300) і Надзея Зігмундаўна Рагавенка (4296), даглядчыкі Уладзімір Валер’евіч Літвін (900 грамаў), Зінаіда Мікалаеўна Роўба (892) і Мікалай Мікалаевіч Папоў (837) выйшлі абсалютнымі пераможцамі сярод жывёлаводаў раёна, раздзяліўшы пальму першынства з прадстаўнікамі аднаго з лепшых свінагадоўчых прадпрыемстваў вобласці – ПУП “Сарочына”. Сярод шасці экіпажаў-тысячнікаў – тры таксама з “Райаграсервіса”, таксама як і лідэр сярод камбайнераў корманарыхтоўчых камбайнаў Сцяпан Мікалаевіч Басак. І гэта не поўны пералік.

КУСГП “Вялікадолецкае” прызнана лепшым па нарыхтоўцы кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, “Арэхаўна” прадало 9 цэнтнераў рапсу з гектара – гэта таксама самы высокі паказчык. КУСГП “Глыбачаны” на 53 працэнты павялічылі вал збожжа, ну а абсалютным пераможцам па ўраджайнасці зноў стаў СВК “Дземенец”.P1130851P1130871

Дружнымі апладысментамі сустракалі ўдзельнікі свята выхад на сцэну сваіх калег. Не з пустымі рукамі спускаліся работнікі, а з канвертамі, у якіх адпаведна месцам была і прэмія. За першыя месцы для арганізацыі – 700 тысяч, для асобных прадстаўнікоў па 350, ну а абсалютныя пераможцы сёлетняга жніва, экіпаж Андрэя Пятровіча Літвіна і Уладзіміра Міхайлавіча Жолудзева з КУСГП “Глыбачаны” атрымалі і таго больш – 650.

Было прыкмечана, як многа сярод узнагароджаных моладзі. І не толькі сярод работнікаў, якіх асобна віншавала начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак, а і абсалютных лідэраў у розных відах работ. Нагадаем, што Аляксей Краўчанка быў удзельнікам рэспубліканскіх “Дажынак”. Прыходзіць і застаецца працаваць на вёсцы многа ўшачан. Толькі сёлета ўзмацнілі кадравы касцяк прадпрыемстваў 20 маладых спецыялістаў.

Вылучаліся намінацыі, за якія ўручыла тры ўзнагароды старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А.В.Пашковіч. Напрыклад, Анатоль Віктаравіч Усовік са “Старасельскага-Агра” быў адзначаны за тое, што 24 сезоны адпрацаваў на жніве за штурвалам камбайна.P1130876

Ну і сапраўдным падарункам аказаўся падрыхтаваны канцэрт. Як ужо прыгадвалася, калектывы кожнага СДК парадавалі гледачоў ці народным танцам, ці жыццёвымі “пярцовымі” прыпеўкамі, ці лірычнай песняй. Гэта было добра знаёма і ўспрымалася “на ўра”. Ды і чарговы раз сабрацца разам для людзей, якія робяць адну высакародную справу, – таксама свята.

В.КАРАЛЕНКА.

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *