Зима не за горами. А Ваши газовые приборы готовы к отопительному сезону?

Калейдоскоп Общество

З кожным годам на Ушаччыне павялічваецца колькасць карыстальнікаў блакітнага паліва, а таму пытанне правільнай эксплуатацыі газавых прыбораў для нашага раёна вельмі актуальнае. Асабліва зараз – перад пачаткам новага ацяпляльнага сезона.
Хочацца нагадаць наймальнікам жылых, уласнікам жылых і (ці) нежылых памяшканняў, што згодна з «Правіламі карыстання газам у быце» газавае абсталяванне падлягае штогадоваму тэхнічнаму абслугоўванню, а таксама правяраюцца дымавыя і вентыляцыйныя каналы (апошняе ў нашым раёне робяць супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях) з афармленнем адпаведных актаў, якія падаюцца ў райгаз. Пры непрадастаўленні раз у год (перад пачаткам ці па заканчэнні ацяпляльнага сезона) двух названых актаў РВУ «Ушачырайгаз» спыняе падачу блакітнага паліва такім спажыўцам.
У зімовы перыяд не радзей аднаго раза ў месяц, а таксама ў час рэзкага пахаладання грамадзянам неабходна аглядаць агалоўкі дымавых каналаў з тым, каб прадухіліць іх абмярзанне і закупорку. Пры карыстанні газам у быце забараняецца дапускаць да газавых пліт дзяцей да 12 гадоў, іншага газавага абсталявання – дзяцей да 14-ці, нецвярозых асоб, а таксама тых, хто не прайшоў інструктаж і не ведае правілаў бяспечнага карыстання абсталяваннем. Нельга пакідаць без нагляду працуючыя газавыя прыборы, акрамя разлічаных на бесперапынную работу і абсталяваных адпаведнай аўтаматыкай бяспекі. Не варта спаць у памяшканні, дзе ўстаноўлена газавае абсталяванне. Забараняецца карыстацца няспраўнымі прыборамі, самавольна падключаць і адключаць іх, перастаўляць, перападключаць, разбіраць, рамантаваць, зрываць пломбы. Недапушчальна прымяняць агонь для выяўлення ўцечкі блакітнага паліва. Пры з’яўленні ў памяшканні паху газу трэба неадкладна спыніць карыстанне газавым абсталяваннем, адчыніць вокны, паведаміць у аварыйную службу па тэлефоне 2-71-04. Пры гэтым у памяшканні забараняецца запальваць агонь, курыць, уключаць і выключаць электраасвятленне і электрапрыборы, карыстацца электразванкамі.
У любым выпадку лепш выдаткаваць крыху больш часу, каб пераканацца ў бяспецы газавых прыбораў, чым ставіць пад пагрозу ўласнае жыццё, жыцці блізкіх вам людзей, здароўе і маёмасць.
П.ГЕРБУЛАЎ, галоўны інжынер РВУ «Ушачырайгаз».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *