Начальник районной инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды И.Н.Подгол: «Отсутствие места на парковке — не повод уничтожать газон»

Ваш вопрос - наш ответ Калейдоскоп Читатель поднимает проблему Экология

У рэдакцыю звярнуўся чытач: “У нашым доме №2 па вуліцы Віцебскай практычна ў кожнай сям’і ёсць аўтамабіль. А вось прызначаных для паркоўкі месцаў у двары не так многа, таму некаторыя аўтаўладальнікі ставяць свае машыны на газоне – псуюць бардзюры, знішчаюць расліннасць. Хацелася б даведацца, ці з’яўляюцца такія дзеянні парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства?На пытанне жыхара райцэнтра адказвае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І.М.Падгол.

Калі ў выніку паркоўкі на “зялёнай” зоне двара адбылося пашкоджанне расліннасці, на аўтаўладальніка можа быць складзены пратакол – зрабіць гэта маюць права як прыродаахоўнікі, так і прадстаўнікі жыллёва-камунальнай службы. У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў, кустоў, кветнікаў, газонаў, размешчаных на землях населеных пунктаў, прадугледжана адказнасць, якая выражаецца ў накладанні штрафу на фізічную асобу ў памеры 10-50 базавых велічынь (1,3-6,5 мільёна рублёў), прадпрымальнікі могуць атрымаць пакаранне да 200, а юрыдычныя асобы – да 300 базавых велічынь. Пры гэтым, адпаведна зацверджанай пастановай Мінпрыроды інструкцыі, газонам лічыцца травяны покрыў, які з’яўляецца фонам для пасадак і самастойным элементам ландшафтнай кампазіцыі. Памер пакрыцця ўрону за знішчэнне газона вызначаецца па фактычных затратах на яго ўзнаўленне. Маюцца нават таксы для газонаў розных відаў. Так, знішчэнне квадратнага метра звычайнага газона будзе каштаваць парушальніку 0,5 базавай велічыні, партэрнага – 1, спартыўнага – 2 базавыя велічыні.Вядома ж, праблема паркоўкі існуе ў многіх дварах райцэнтра і абумоўлена яна найперш тым, што іх планіроўка ажыццяўлялася ў часы, калі колькасць прыватнага транспарту была непараўнальна меншай. Менавіта таму існуючых “кішэняў”-стаянак не хапае для ўсіх жадаючых, вось і акупіруюць яны “зялёную” зону. Дарэчы, у дварах ля самых новых дамоў на Віцебскай вы не ўбачыце ніводнай загнанай на газон машыны, бо яны спраектаваны з улікам сучасных патрабаванняў. Трэба сказаць, што ў райцэнтры прымаюцца пэўныя захады для вырашэння акрэсленай праблемы – напрыклад, пачаліся работы па пашырэнні зоны паркоўкі ў двары дома нумар 4 па вуліцы Камсамольскай. Разам з тым, не толькі аб’ектыўныя фактары прымушаюць аўтааматараў парушаць прыродаахоўнае заканадаўства: іншым часам нават пры наяўнасці свабодных месцаў жыхары эканомяць выдаткі на гараж і супрацьугоннае абсталяванне, наўмысна псуючы коламі газон, бо там іх машыны добра бачны з акна. Пакуль выпадкі складання пратаколаў за падобныя парушэнні і ў нашым раёне, ды і ў цэлым па краіне не такія частыя, аднак, калі вы лічыце сябе законапаслухмянымі грамадзянамі, варта заставацца такімі ва ўсіх аспектах жыцця.

Н,БАГДАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *