Льготы при строительстве

Калейдоскоп

  Пытанні падчас правядзення “прамой лініі” дырэктарам ЦБП №221 “Беларусбанка” Уладзімірам Генадзьевічам Аўдошкам датычыліся пераважна змен крэдытавання будаўніцтва жылля. Паколькі гэта сапраўды хвалюе многіх ушачан, мы друкуем адказы на самыя распаўсюджаныя.
 
– Ільготнае крэдытаванне датычыцца толькі жылля, якое яшчэ будзе будавацца?

– Не, дзеянне Указа №120 распаўсюджваецца як на новыя крэдытныя дагаворы, так і на тыя, па якіх грамадзянам выдаваліся льготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у дамах, не ўведзеных у эксплуатацыю да 1 сакавіка 2010 года. І яшчэ адна істотная акалічнасць, на ўмовах пад 1 працэнт (у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч) 100-працэнтны крэдыт на льготны метраж выдаецца на жыллё з поўнай унутранай аддзелкай.

– Наша сям’я мнагадзетная, пабудаваць мы мяркуем дом, а не кватэру, чулі, што льготны крэдыт выдаецца і на ўзвядзенне падсобных памяшканняў?

– Па-першае, мнагадзетным сем’ям ільготны крэдыт выдаецца да 95 працэнтаў кошту льготна крэдытуемай плошчы (20 метраў на чалавека) і 5 працэнтаў – бязвыплатная аднаразовая субсідыя. Акрамя гэтага для мнагадзетных сямей, якія пастаянна пражываюць, працуюць і будуюць аднакватэрныя ці блакіраваныя дамы ў населеных пунктах да 20 тысяч чалавек, дадаткова прадугледжана на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў (згодна праекту) да 20 працэнтаў кошту ад ільготнага крэдытавання агульнай плошчы жылога памяшкання.

– На якіх умовах крэдытуюцца лішнія метры жылля і ці робіцца пераразлік, калі сям’я павялічыцца?

– Лішнія метры аплачвае сам забудоўшчык ці можа атрымаць крэдыт на будаўніцтва на агульных умовах. Калі мяняецца састаў сям’і, забудоўшчык падае ў райвыканкам адпаведныя дакументы і на падставе прынятага рашэння мяняецца памер плошчы пад ільготны крэдыт, а потым і ўмовы крэдытавання.

– Ці дзейнічаюць ільготы пры пакупцы жылля?

– Так. Ільготны крэдыт на набыццё жылля для мнагадзетных сямей – 100 працэнтаў, для астатніх не перавышае 90 працэнтаў максімальнага памеру крэдыту, які выдаецца на будаўніцтва жылля і велічыні ацэначнага кошту памяшкання, якое набываецца.

І яшчэ два істотныя моманты. Указам №120 дапоўнена катэгорыя грамадзян, якія маюць права на сумеснае выкарыстанне льготнага крэдыту і субсідыі. Гэта сем’і, у якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства 1 і 2 груп. Гэты Указ не распаўсюджваецца на крэдытныя дагаворы, аформленыя згодна з Указам №195 “Аб некаторых сацыяльна-прававых гарантыях для ваеннаслужачых, суддзяў і пракурорскіх работнікаў”.

***У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася юрыдычная кансультацыя па тэме “Новае ў жыллёвым заканадаўстве пры пастаноўцы на ўлік і льготным крэдытаванні”. Каб адказаць на пытанні прысутных, у бібліятэку прыйшлі начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама С.П.Дымман, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ю.А.Сабіна, юрысконсульт райвыканкама Д.М.Закрэўскі. Пытанняў да спецыялістаў было шмат, людзей цікавілі не толькі змены ў заканадаўстве, але і многае іншае. Амаль дзве гадзіны яны слухалі адказы на цікавячыя і хвалюючыя пытанні. Вось некаторыя з іх.

– Якія асноўныя змены ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 120 ?

– Змяненні ўступілі ў сілу 1 сакавіка гэтага года.  Дадзены дакумент прадугледжвае змяншэнне фінансавай нагрузкі на грамадзян, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы. Велічыня льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых дамоў павялічана да 100 працэнтаў кошту нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання. 

Галоўнае і тое, што адносіцца да нашага населенага пункта з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек, – крэдыт на будаўніцтва для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зменшыўся з трох працэнтаў гадавых да аднаго. Цяпер у пабудаваным жыллі абавязкова робіцца ўнутраная аддзелка.

Гэта толькі асноўныя моманты. У кожнага чалавека свая асабістая сітуацыя і пэўныя нюансы, якія ў гэтым плане патрабуюць больш дэталёвага разгляду.

– Ці ўсе жадаючыя могуць атрымаць названы льготны крэдыт?

– Яго могуць атрымаць людзі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, за выключэннем пенсіянераў і непрацуючых грамадзян.

– Дзеці пражываюць разам з бацькамі ў службовым жыллі па дагаворы найму, ці могуць яны стаць на чаргу, каб пабудаваць сваё жыллё?

– Канечне, яны могуць будавацца, бо жыллё, у якім яны пражываюць з бацькамі, службовае.

– Ці ёсць магчымасць газіфікацыі вуліц Е.Лось, Усходняй, Дуброўскага, Кастрычніцкай і іншых, якія знаходзяцца за рэчкай і за якія сродкі яна праводзіцца?

– Такая магчымасць ёсць, калі жыхары названых вуліц арганізуюць кааператыў.

Праектаванне і будаўніцтва газаправоду ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва менш 20 тысяч чалавек ажыццяўляецца ў памеры: 70 працэнтаў за сродкі рэспубліканскага бюджэту і 30 працэнтаў за сродкі грамадзян, якім на праве ўласнасці належаць жылыя памяшканні, у тым ліку з выкарыстаннем ільготных крэдытаў, якія выдаюцца грамадзянам у парадку, устаноўленым Указам Прэзідэнта. Складанасць газіфікацыі названых вуліц гарпасёлка ўскладняецца тым, што газ трэба весці праз рэчку, а гэта намнога большы аб’ём работы.

Супрацоўнік бібліятэкі Г.П.Талстая, якая праводзіла сустрэчу, нагадала, што ў бібліятэцы маецца цэнтр прававой інфармацыі, дзе можна знайсці пэўныя дакументы, указы, нарматыўныя акты і іншае.

Прысутныя задавалі і некаторыя іншыя пытанні, якія не датычыліся названай тэмы, напрыклад, добраўпарадкавання гарпасёлка, капітальнага рамонту некаторых дамоў.

Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА.
 
Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *