Хуже перезимовал рапс

Сельское хозяйство

Кожны год у раёне з’яўляюцца перспектыўныя навінкі розных культур. “Дземенцам” і “Райаграсервісам” завезена адпаведна 10 і 43 тоны чэшскага сорту піваварнага ячменю “себасцьян”, які цэніцца па сваіх больш высокіх пажыўных якасцях. Стаўка на перспектыву робіцца і на кармавы гарох французскай селекцыі “эйфель” – каштоўны тым, што не палягае нават у неспрыяльнае надвор’е. Пакуль што гэтая культура будзе расці на насенных участках адной гаспадаркі, а праз гады павінна стаць добрым бялковым дадаткам для кармавой базы ўсіх сельгаспрадпрыемстваў. Завозіцца 125 тон эліты розных культур, пераважна ячменю.

Добры задзел зроблены і з восені: з 5519 гектараў азімых чацвёртая частка засеяна элітай, калі ў папярэднім годзе яна займала толькі 7 працэнтаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *