Два дома сгорело из-за выжигания травы.

Cлужба-101

Калі мы прыехалі на месца пажару ў вёску Старое Сяло Ушацкага сельсавета – дом, лазня і хлеў гарэлі поўным ходам, а агонь падбіраўся да суседніх чатырох дамоў. Пры гэтым сабралася паглядзець на вогнішча больш дзесятка чалавек, сярод іх здаровыя маладыя мужчыны. Назіралі, быццам на шоу, і нікому не прыйшло ў галаву спыніць агонь, які каціўся па сухой траве да іншых пабудоў. Многія, пэўна, думаюць, што калі не я віноўнік пажару, то і можна стаяць склаўшы рукі. А вось за такое стаянне таксама можна атрымаць ад 10 да 40 базавых велічынь – менавіта такая прадугледжана адказнасць у Адміністрацыйным кодэксе за непрыняцце мер па ліквідацыі пажару. Ніхто не прымушае кідацца ў адкрыты агонь, ні ў якім разе, ну а вось прысыпаць зямлёй агонь, які бяжыць па траве – пад сілу многім.

Дом і гаспадарчыя пабудовы М.В. Марковіча знішчаны поўнасцю, не будзе куды зараз прыехаць расіяніну, прычына ж пажару – выпальванне сухой расліннасці, падпаліў якую хутчэй за ўсё нехта з аднавяскоўцаў.

У гэты ж дзень, 13 красавіка, згарэў нежылы дом і два хлявы ў вёсцы Папоўка. Прычына тая ж – жыхар Наваполацка падпаліў сухую траву, а агонь спыніць не змог. А вельмі многіх цягне такім чынам навесці парадак.

С.АВАДНЁЎ, старшы інспектар дзяржпажнагляду



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *