Учащиеся школ района соревновались в легкоатлетическом многоборье «Олимпийские надежды»

Здравоохранение Наши дети

Раённыя спаборніцтвы па лёгкаатлетычным чатырохбор’і «Алімпійскія надзеі» сабралі ў пятніцу на стадыёне Ушацкай школы юных спартсменаў з 8 навучальных устаноў. Свае дасягненні ў кіданні мяча, скачках у даўжыню, а таксама на бегавых дыстанцыях 60 і 800 або 600 метраў дэманстравалі хлопчыкі і дзяўчаты 2002-2003 гадоў нараджэння.

Лепшы вынік у кароткім спрынце сярод хлопчыкаў паказаў Канстанцін Кучаронак з Ушацкай школы (9,2 секунды), усяго адну дзясятую саступіў яму сябар па камандзе Арцём Ільіноў, трэцім стаў Улад Байцоў з Плінскай СШ. Асабліва ж хочацца адзначыць адметны вынік Дарі Дабрынеўскай з Ушацкай школы, якая праімчалася па дыстанцыі за 9 секунд роўна, другі і трэці часу Таццяны Маккавеевай і Вікторыі Евянковай з Ільюшынскай. Даша з Таняй захавалі два першыя месцы і на дыстанцыі 600 метраў (вынік пераможцы — 2 хвіліны і 13 секунд), трэцяй дабегла да фінішу Насця Хадан з Вялікадолецкай школы. У хлопчыкаў лепшым бегуном на сярэднія дыстанцыі праявіў сябе Віктар Волах з Ільюшынскай СШ: ён адзіны, хто на 800-мятроўцы выбег з трох хвілін (2.58). Яшчэ адзін прадстаўнік гэтай школы Данііл Палонскі стаў трэцім, прапусціўшы наперад Канстанціна Кучаронка. Дарэчы, гэта быў адзіны від праграмы, у якім Косця не здолеў перамагчыу кіданні мяча і скачках у даўжыню ён не пакінуў сапернікам шансаў (вынікі пераможцы — 47,5 і 3,86 метра адпаведна). Сярод лепшых кідальнікаў таксама Максім Клемянцёнак (Арэхаўская СШ) і Улад Байцоў. Максім і яго сябар па камандзе Аляксей Рубанік падзялілі трэцяе месца ў скачках, другое на рахунку Арцёма Ільінова. У дзяўчат лепшы вынік у кіданні мяча (35 метраў) паказала Насця Хадан, другіМарыя Лукашэвіч з Ушацкай школы, трэціДаря Барадулька з Вяркудскай. Яшчэ больш удала Даша выступіла ў скачках: яе вынік 328 сантыметраў стаў лепшым. Удалыя спробы паказалі Улада Хрэбто (Ушацкая СШ) і Аляксандра Стрыжонак (Арэхаўская).

У агульным заліку трэцяе месца заняла каманда Плінскай СШ, юныя лёгкаатлеты якой выканалі ўстаноўку настаўніка фізічнай культуры Віталя Васільевіча Карабаня і, паказаўшы стабільныя вынікі ва ўсіх відах, на некалькі балаў апярэдзілі моцную каманду з Вялікіх Дольцаў. Задаволены выступленнем сваіх падапечных і Віктар Іванавіч Акулёнак — дружная ільюшынская каманда стала на спаборніцтвах другой. Ну а першае месца ўпэўнена заваявалі спартсмены з Ушацкай школы.

Аналізуючы выступленні юных лёгкаатлетаў, суддзя спаборніцтваў Пётр Юльянавіч Варатынскі адзначыў, што асобныя сёлетнія вынікі парадавалі, але каб стаць «алімпійскімі надзеямі», дзяўчатам і хлопцам трэба яшчэ вельмі многа трэніравацца. Дастаткова сказаць, што былы форвард юнацкай зборнай Беларусі па футболе Сяргей Кіслы ў адпаведным узросце бегаў малы спрынт за 8 секунд, а навучэнец Беларускай ваеннай акадэміі Раман Первянёнак кідаў мяч за 70 метраў. Выдатныя арыенціры для цяперашніх юных спартсменаў.

Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *