Удачно выступили на открытом первенстве Полоцка по дзюдо юные воспитанники Ушачской ДЮСШ

Cпорт Здравоохранение Мир увлечений Наши дети

Адкрытае першынство горада Полацка па дзюдо сярод хлопчыкаў 2004-2005 гадоў нараджэння сёлета было прымеркавана да правядзення акцыі «Мы — за чысты горад!». На базе фізкультурна-спартыўнага комплексу «Алімпіец» спаборнічалі каманды гаспадароў, Наваполацка, Віцебска, Лепеля, Докшыц, Жодзіна і нашага раёна. У барацьбе з моцнымі сапернікамі выхаванцы Ушацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы выглядалі вельмі дастойна. Першае месца заваяваў Іван Броўка, трэцімі сталі Дзмітрый Адамовіч, Ягор Курбака і Ілья Вяр’ясаў. Зусім крыху не хапіла для таго, каб узняцца на п’едэстал гонару, Даніілу Сцежкіну, Паўлу Качану, Антону Кісялю, Аляксандру Кузьміну і Дзмітрыю Федарэнку. Хочацца адзначыць, што гэтыя спаборніцтвы сталі першымі выязнымі для многіх нашых спартсменаў. Юныя дзюдаісты не збіраюцца спыняцца на дасягнутым, трэніруюцца яшчэ больш старанна і рыхтуюцца да наступных стартаў.

Д.ГАРДЗІЁНАК, трэнер па дзюдо Ушацкай ДЮСШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *