Новости региона

Общество

ВІНШУЕМ!

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё творчых талентаў пажылых людзей і ў сувязі з 30-годдзем народнага клуба «Ветэран» дзяржаўнай установы культуры «Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны старшыня народнага клуба «Ветэран» МАМАЕЎ Уладзімір Ільіч.

БЛАГОДАРНОСТЬ

председателя Ушачского районного исполнительного комитета за большой личный вклад, активное участие в работе народного клуба «Ветеран» государственного учреждения культуры «Ушачский районный центр культуры и народного творчества», героико-патриотическое воспитание молодёжи объявлена:

ВАСИЛЕВСКОЙ Екатерине Николаевне, пенсионеру, ветерану Великой Отечественной войны, участнице народного клуба «Ветеран»;

КАРАБАНЬ Анне Ивановне, пенсионеру, ветерану труда, участнице народного клуба «Ветеран»;

ПЕРВЕНЁНКУ Арсению Климентьевичу, пенсионеру, ветерану Великой Отечественной войны, участнику народного клуба «Ветеран»;

ПЛИСКЕВИЧ Екатерине Дмитриевне, пенсионеру, ветерану труда, участнице народного клуба «Ветеран».

СОБОЛЮ Николаю Павловичу, пенсионеру, ветерану труда, участнику народного клуба «Ветеран».

ЗАДАЧЫ НА ПЕРСПЕКТЫВУ

Мець 1 мільён гектараў пашаў, 1 мільён галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 250 тысяч кароў, 10 мільёнаў птушкі і павялічыць да аднаго мільёна пагалоўе свіней, атрымліваць 1,3-1,4 мільёна тон малака і 300 тысяч тон мяса — такія задачы на бліжэйшую перспектыву агучыў на пасяджэнні аблвыканкама губернатар А.М.Косінец.

ЛЕПШЫЯ МЕХДВАРЫ

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу сярод машынных двароў сельгаспрадпрыемстваў, падчас якога ўлічвалася не толькі добраўпарадкаванне тэрыторыі і стан захавання тэхнікі, але і гатоўнасць рамонтных баз да правядзення работ у зімовы час. На першае месца сёлета намінавана ААТ «Ільюшынскі», другое — КУСГП «Вялікадолецкае», трэцяе — КУСГП «Глыбачаны». Пераможца конкурсу можа прэтэндаваць на пазачарговае атрыманне тэхнікі ў лізінг.

ЗАРЫБЛЕННЕ ВАДАЁМАЎ

правялі прадстаўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. У нашай вобласці зарыбленне праведзена на азёрах Должа Віцебскага, Арэхаўскае Аршанскага, Ворань Лепельскага раёнаў. У работах на апошнім прымала ўдзел наша раённая арганізацыя БТПР.

АБ’ЯЎЛЕНЫ КОНКУРСЫ

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выступіла ініцыятарам правядзення двух творчых конкурсаў: рэспубліканскага «Фота Беларусі» і міжнароднага плаката патрыятычнай тэматыкі, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Першы праводзіцца па намінацыях: гісторыка-культурная спадчына Беларусі; чалавек і яго справа (жанравае фота); фота сучасніка; прырода Беларусі; прэс-фота Беларусі (конкурс журналісцкага фотаздымка); арт-фота; дзіцячы погляд (работы аўтараў да 16 гадоў); фотарасказ «Беларусь вачыма сяброў» (для замежных грамадзян); спецыяльныя намінацыі: самы гумарыстычны і самы нечаканы кадр; лепшы чорна-белы кадр і гран-пры «Фатограф года» (прысуджаецца фатографу, прадставіўшаму найбольш арыгінальныя і запамінальныя кадры).

Рэгістрацыя мастацкіх фотаработ завяршаецца 28 лютага 2015 года. Накіроўваць работы трэба на е-mail: PHOTO@TIO.BY з указаннем намінацыі, назвы работ, прозвішча, кантактных даных. Прымаць удзел у фотаконкурсе могуць як прафесійныя фатографы, так і аматары.

У конкурсе плакатаў могуць прыняць удзел аўтары ўзростам да 35 гадоў з краін-удзельніц СНД. Для гэтага да 15 снежня неабходна прыслаць заяўку па адрасе: 220012, г.Мінск, вул.Сурганава, 14а або па электроннай пошце з абавязковай паметкай «На конкурс плаката». Дасылаць можна да 5 работ, адпавядаючых заяўленай тэматыцы, у фармаце JPEG, памерам не больш 3 мегабайт.

Больш дакладна пра ўмовы конкурсаў можна прачытаць на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *