«Деменец» завершает сев зерновых

Сельское хозяйство

SDC12223Поўным ходам вядуцца ў раёне веснавыя палявыя работы. СВК “Дземенец-Агра” ў ліку тых гаспадарак, дзе невялікі аб’ём пасяўных плошчаў. Але яны заўсёды на пазіцыях першых таму, што працуюць тут адказныя і старанныя людзі. Нягледзячы на дождж, у чацвер на палях гаспадаркі кіпела работа, сеялі авёс. Поле, па якім толькі што прайшоў пасяўны агрэгат, хоць і няроўнае, з узгоркамі і нізінамі, але выглядае прыгожа. А для механізатараў пасяўная – гарачая пара, працуюць зранку да позняга вечара і без выхадных.

– Затое засяваем за дзень немалыя плошчы, і ёсць магчымасць зарабіць, – гаворыць механізатар І.В.Мамон (на здымку).

У гаспадарцы толькі адзін пасяўны агрэгат і менавіта на ім Ігар Васільевіч і засявае ўсе палеткі. З-за паломкі адзін дзень прастойваў, але работа не спынялася – пусцілі ў ход сеялку. На падвозцы зерня задзейнічаны Уладзімір Дзмітрыевіч Жарнасек. Гэтыя работнікі не адзін год працуюць у сельскай гаспадарцы, ім уласціва адказнасць і стараннасць.

І калі ў некаторых іншых гаспадарках толькі цяпер пачалася сяўба на поўную сілу (не на ўсе палі можна было заехаць), у “Дземенцы” сёння-заўтра пры добрым надвор’і плануюць завяршыць сяўбу зерневых, а гэта 270 гектараў. Потым прыступяць да зернебабовых, рапсу і кукурузы.

Як і ў многіх гаспадарках пацярпеў азімы рапс, неабходна перасеяць 25 гектараў. Няма праблем з насеннем, бо гаспадарка поўнасцю забяспечана ўласным, з восені ўзнята ўсё зябліва.

На гэты год у гаспадарцы намечаны вялікія задачы, галоўная з якіх – вырасціць добры ўраджай. Думаецца, што яны абавязкова ажыццявяцца, бо ўласцівасць “Дземенца” – якасць, поўнае захаванне тэхналогіі на працягу ўсіх работ. І прыгожыя падкормленыя азі- мыя – таму чарговае сведчанне.

В.ПОЛАЗАВА.
 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *