Норма может быть разной

Ваш вопрос - наш ответ

Нормы выпрацоўкі, расцэнкі і заработная плата, гэта па-ранейшаму больш за ўсё хвалюе працуючых. Вось і пытанне з КУСГП “Дубраўка” датычылася нормы выпрацоўкі на пасяўным агрэгаце АПП-3. За адказам мы звярнуліся да галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі райсельгасхарча Алы Іванаўны Папко.

– Нормы выпрацоўкі ўстанаўліваюць самі гаспадаркі, яны могуць разыходзіцца ў залежнасці ад характарыстык тэхнікі, зямель і працягласці рабочага часу, канкрэтна на пасяўны агрэгат АПП-3 амаль ва ўсіх гаспадарках норма супадае і складае 8 гектараў (такая яна ў “Дубраўцы”, “Кублічах” і іншых прадпрыемствах). Могуць разыходзіцца і расцэнкі, таму што ўлічваецца як якасць выкананых работ (здавальняючая, добрая, выдатная), так і працэнт перавыканання нормы. Рэкамендацыі на аплату райсельгасхарч усім дае аднолькавыя.

Рэальны заробак работнікаў, занятых на пасяўной, добры.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *