На городском катке «Ледовая сказка» всегда многолюдно

Cпорт

Гарадскі каток “Лядовая казка” стаў сапраўднай фішкай гэтага зімовага сезона і нават прадметам нашага гонару – такім месцам адпачынку можа пахваліцца далёка не кожны райцэнтр. Па вечарах і выхадных ушачане прыходзяць сюды сем’ямі, пасля заняткаў на каток спяшаюцца кампаніі дзяцей і падлеткаў.

Зрэшты, не пустуе лёд і раніцай – спартыўны аб’ект стаў месцам правядзення ўрокаў фізкультуры для ўшацкіх школьнікаў. “Вучні з захапленнем успрынялі такую форму заняткаў. Нават невялікія аматары гэтага прадмета з задавальненнем ідуць на каток”, – расказвае настаўнік фізкультуры В.Гугін: менавіта на яго ўрок у 10 “А” класе давялося патрапіць на мінулым тыдні. Назіраючы, як спрытна дзяўчаты і хлопцы наразаюць кругі па вялікім авале і нават выпісваюць на лёдзе піруэты, цяжка паверыць, што асобныя з іх да гэтага сезона ніколі не апраналі канькі. Марына Падлеснава, Валя Шалак, Аня Віхтар якраз з такіх навічкоў, але ўжо праз некалькі заняткаў дзяўчаты пачалі адчуваць сябе на лёдзе даволі ўпэўнена. Калі ўрок падышоў да канца, старшакласнікаў на катку змянілі рухомыя і галасістыя малодшыя школьнікі – “Лядовая казка” вабіць літаральна ўсіх!

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *