Юные ушачские дзюдоисты успешно выступили на очередных соревнованиях

Cпорт

20 лютага ў Лепелі праводзіўся турнір па дзюдо сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2005 года нараджэння і маладзей. Спаборніцтвы прымала спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву “Волат”. У госці да лепяльчан завіталі ўшацкая і віцебская каманды, усяго сабралася каля 60 удзельнікаў.

Як расказалі нам трэнеры ўшацкіх дзюдаістаў Вера Васільеўна Кіліна і Канстанцін Валер’евіч Дук, 17 з 19 нашых удзельнікаў заваявалі медалі. Вынік бліскучы, бо для некаторых спартсменаў гэтыя выязныя спаборніцтвы былі першымі ў жыцці. А для тых, хто толькі пачаў займацца дзюдо, падобныя турніры – шанец прадэманстраваць свой патэнцыял на шырэйшай пляцоўцы для магчымай далейшай спартыўнай кар’еры.

Пераможцамі сталі Алена Бука, Вікторыя Харак, Яўген Ільюшэвіч. Срэбраныя ўзнагароды заваявалі Арцём Асоўскі, Ян Сурмін, Ілья Волах. Трэція месцы занялі Павел Шакута, Ігар Падгола, Глеб Аўдошка, Яўген Крыскевіч, Арсеній Глінскі, Паліна Крупеня, Арына Маркевіч, Дар’я Маковіч, Кіра Солтан, Антон Кісель, Данііл Сцежкін.

Вольга СЕВЕРЫНА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *