Футбол — дело женское! Очередной трофей в свою копилку положила бывшая воспитанница Ушачской ДЮСШ Татьяна Логинова

Cпорт

Чарговы трафей паклала ў сваю скарбонку былая выхаванка Ушацкай ДЮСШ Таццяна Логінава. Футбольны клуб “Нёман”, за які наша зямлячка ў апошнія некалькі год іграе на пазіцыі паўабаронцы, ва ўпартай барацьбе здолеў заваяваць “бронзу” жаночага чэмпіянату краіны. У апошнім туры гараднічанкі згулялі ў нічыю з будучымі чэмпіёнкамі – мінскім клубам “Дынама-БДУФК” – і на адно ачко апярэдзілі клуб “Зорка-БДУ”, які таксама прэтэндаваў на прызавы подыўм. Другой па выніках чэмпіянату стала каманда “Мінск”. З медалём Таццяну ўжо паспелі павіншаваць землякі – адна з лепшых футбалістак Беларусі не забываецца пра малую радзіму і наведвае сваіх родных, якія жывуць у Двор-Пліне. Далучыліся да віншаванняў і мы, а яшчэ дамовіліся з легендай айчыннага жаночага футбола аб эксклюзіўным інтэрв’ю для чытачоў “Патрыёта”, якое дзяўчына паабяцала даць у наступны свой візіт на Ушаччыну.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *