Беларуская лыжня

Cпорт

ыя спартыўныя спаборніцтвы сярод працоўных калектываў “Беларуская лыжня”, якія адбыліся ў выхадныя дні. І можна сказаць, што яны карыстаюцца папулярнасцю сярод нашага насельніцтва. Калі ў мінулым годзе ў мерапрыемстве прыняло ўдзел 14 каманд, то сёлета іх было ўжо 18. Не падвяло ў гэтым годзе і надвор’е па-сапраўднаму зімовае: з марозам і гурбамі снегу. На пастраенні каманд з пажаданнямі поспехаў і добрых вынікаў выступілі намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму С.І.Ціханёнак. А права ўзняць сцяг было дадзена пераможцам “Беларускай лыжні-2009” “Тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. У састаў кожнай каманды па правілах правядзення павінна было ўваходзіць не больш чатырох чалавек. Спаборнічалі яны ў розных узроставых групах на розных дыстанцыях. Камандны вынік вызначаўся па суме занятых месцаў і адпаведна набраных ачкоў усімі удзельнікамі каманды. У спаборніцтвах у асабістым заліку маглі ўдзельнічаць усе жадаючыя. Спартыўнае мерапрыемства сабрала шмат людзей – не толькі ўдзельнікаў, але і балельшчыкаў, якія прыйшлі падтрымаць сваіх калег, сяброў, знаёмых. На дыстанцыі два кіламетры сярод мужчын 40-50 гадоў не было роўных Валерыю Кашненка, а сярод жанчын 30-39 гадоў на гэтай жа дыстанцыі выдатны вынік паказала Ірына Голік. Напэўна, самым хвалюючым быў апошні старт – мужчын 18-29 гадоў на дыстанцыі 5 кіламетраў. У гэтай узроставай катэгорыі было больш удзельнікаў, чым у астатніх, і для многіх каманд менавіта апошні старт мог прынесці рашаючыя ачкі. Пераможцам тут стаў Вячаслаў Шэўчанка, які намнога апярэдзіў сваіх сапернікаў.

Не толькі ўзначалілі свае каманды, але і прынялі ўдзел у “Беларускай лыжні-2010” кіраўнікі трох калектываў – ААТ “Беларусбанк”, раённага аддзела ўнутраных спраў, аддзялення Дэпартамента аховы.

Самым урачыстым і прыемным момантам мерапрыемства, безумоўна, было падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў. Трэцяе месца заняла каманда аддзела адукацыі, другое – з невялікім адрывам каманда УП “Ушацкае ПМС”, абсалютным жа пераможцам “Беларускай лыжні-2010” стала аб’яднаная каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і інспекцыі па падатках і зборах па Ушацкаму раёну. Каманда-пераможца ўзнагароджана кубкам і граматай. Ганаровыя граматы за першае, другое і трэцяе месца атрымалі ўдзельнікі ўсіх узроставых катэгорый.

Зімовае спартыўнае свята стала цікавым і запамінальным. Тыя, хто прыняў у ім удзел, атрымалі задавальненне, незалежна ад занятага месца, бо не перамога тут галоўнае, а ўдзел і тыя ўражанні, якія застаюцца пасля такіх вось спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Хочацца спадзявацца, што ў наступным годзе “Беларуская лыжня” збярэ яшчэ больш каманд-удзельніц, прыхільнікаў зімовых відаў спорту і здаровага ладу жыцця.

В.ПОЛАЗАВА. На здымку:

каманда УП “Ушацкае ПМС”.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *