Газовая «атака» в Ушачской школе. Юная хулиганка попала на учёт в инспекцию по делам несовершеннолетних , а родителям грозит штраф

Общество

Сёлетняе 13 лютага, якое выпала на пятніцу, напэўна, запомніцца педагогам і вучням Ушацкай школы. Менавіта ў гэты дзень, які ў народзе лічыцца сатанінскім, ва ўстанове адбыўся непрыемны інцыдэнт. У самы разгар вучэбнага працэсу вучні некаторых класаў, іх настаўнікі раптам адчулі прысутнасць у паветры невядомага газу. У некаторых з’явілася пяршэнне ў горле, раздражненне вачэй. Школьнікі тэрмінова пакінулі загазаваныя аўдыторыі, дзе было праведзена праветрыванне – на шчасце, прыняцце іншых мер не спатрэбілася.

Аказалася, што газ з балончыка распыліла ў рэкрэацыі трэцяга паверха, каля туалетаў, дзесяцікласніца школы. Як пазней патлумачыла дзяўчына, газавы балончык яна знайшла напярэдадні каля магазіна “Родны кут” ва Ушачах і вырашыла з сяброўкай апрабаваць гэтую рэч. Вось толькі не падумала яна пра магчымыя наступствы і адказнасць, якую трэба будзе несці за такія свавольствы. Юная хуліганка пастаўлена на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі. Яе ж бацькам пагражае штраф да 20 базавых велічынь, ці 3 мільёны 600 рублёў.

К.АЎСІЕВІЧ, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *