Ушачский район готовится к посевной кампании

Общество

Вытворчую нараду старшыня райвыканкама пачаў з падрыхтоўкі да чарговай пасяўной кампаніі. Гэтай жа тэме прысвячалася і пасяджэнне аблвыканкама, якое прайшло тыдзень таму. Будзе фінансіравацца набыццё паліва, запчастак, угнаення, насення. У раёны паступіць дадатковая тэхніка, а вось тая, што ёсць, павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці да 1 сакавіка. Алег Анатольевіч Кавалёнак прыгадаў, што для забеспячэння пасяўной кадрамі, па-ранейшаму на сельскагаспадарчых работах будуць задзейнічаны механізатары і вадзіцелі прадпрыемстваў, таму зараз трэба скласці спісы нехапаючых кадраў. Пастаўлена задача да першага мая завяршыць сяўбу зерневых, а да 10 усіх астатніх культур, пасяўныя плошчы сёлета ж павялічаны ў 1,5-1,7 раза ў параўнанні з мінулым годам. Зараз акрамя падрыхтоўкі тэхнікі трэба завозіць мінеральныя ўгнаенні, насенне эліты, вывозіць арганіку. Старшыня райвыканкама падрабязна спыніўся на тэмпах выканання задання па праграме “Чыстыя палі” і  вывазцы арганікі  канкрэтнымі прадпрыемствамі.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *