В парикмахерской «Камелия» установили камеру видеонаблюдения. Законные ли это действия?

Ваш вопрос - наш ответ

Нядаўна ў маёй любімай цырульні “Камелія” ўстанавілі камеру відэаназірання. Аднак нам, жанчынам, не надта прыемна, што пабочныя людзі цяпер змогуць бачыць нас у не вельмі прыгожым выглядзе. Хацелася б ведаць, ці законныя дзеянні адміністрацыі.

Кліентка цырульні.

Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі выконваючую абавязкі старшыні праўлення райспажыўтаварыства Лілію Альбінаўну Долгую.

– Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе грамадзянам краіны права на ахову ад незаконнага ўмяшальніцтва ў іх асабістае жыццё. У развіццё гэтай нормы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і ахове інфармацыі” прадпісвае, што збор, апрацоўка і захоўванне інфармацыі аб прыватным жыцці фізічнай асобы, а таксама карыстанне імі ажыццяўляецца са згоды гэтай фізічнай асобы. Паколькі цырульня не з’яўляецца месцам прыватнага карыстання (да іх адносяцца санітарныя пакоі, туалеты, душавыя і г.д.), і ў памяшканні маецца аб’ява аб тым, што тут вядзецца відэаназіранне, правы грамадзян ніяк не парушаюцца.

Згодна з заканадаўствам, размяшчэнне камер відэаназірання ў вытворчых і адміністрацыйных памяшканнях не можа разглядацца як збор інфармацыі аб прыватным жыцці работнікаў і кліентаў. Зараз гэта даволі распаўсюджаная практыка, бо такая мера, з аднаго боку, дазваляе павысіць працоўную дысцыпліну, эфектыўна змагацца з карупцыйнымі з’явамі і злоўжываннямі службовымі паўнамоцтвамі, а з другога – служыць для бяспекі саміх кліентаў, павышэння якасці іх абслугоўвання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *