Весна показала слабые места. День работы с населением Ушачского сельсовета

Общество

На Дні работы з насельніцтвам ужо не першы раз запрашаюцца не толькі кіраўнікі ўсіх арганізацый, але і дэпутаты раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў, каб на месцы дапоўніць інфармацыю рабочых груп аб стане спраў па вёсках. На гэты раз на тэрыторыі Ушацкага сельсавета прайшоў трынаццаты Дзень работы з насельніцтвам.

Выязджаючы па вёсках, групы выконваюць некалькі мэт: правяраецца работа раённых службаў, самога кіраўніцтва сельвыканкама, высвятляюцца пытанні, па якіх неабходна падтрымка ці ўмяшанне кіраўніцтва раёна. Аднак многае, вельмі многае магчыма  вырашыць на месцы, у тым ліку падчас сходаў грамадзян. Напрыклад, арганізаваць ачыстку могілак, паколькі гэта святы абавязак нашчадкаў, ці падсыпаць дарогу, паколькі па вёсках  камунгас ці дарожнікі робяць гэта пры аплаце сельвыканкама. Дарэчы, адна з крыніц – гэта самаабкладанне насельніцтва. Такім чынам год назад у Гарадцы быў зроблены мост, а ў Касарах агароджаны могілкі. Мясцовы сельвыканкам  арганізоўвае работы, ну а вяскоўцам проста нельга застацца ўбаку. Можна, канечне, чакаць, пакуль тыя ці іншыя работы будуць запланаваны…

Ну вось што перашкаджае наводзіць парадак па населеных пунктах ці падтрымліваць яго заўсёды? Старшыня райвыканкама В.В.Родзіч, праехаўшы па вёсцы Градзянец і ўказаўшы на мноства сметнікаў, падкрэсліў, што прымушаць наводзіць парадак ля сядзіб ці вытворчых аб’ектаў – справа  кіраўнікоў сельвыканкамаў, а таксама адпаведных службаў.

Дарогі – вось тое слабае месца, якое агаліла вясна. У некаторыя населеныя пункты Ушацкага сельсавета легкавыя машыны не даехалі зусім, да Пушчы і Замошша – толькі на двухпрывадным пазадарожніку, ну а наша машына, дабраўшыся да Чарнічонак і Папоўкі, патрабавала вялікай мыйкі. Гэта праблема, якую зараз не вырашыць, падсыпка і грэйдзіраванне рабіцца будзе, калі дарогі падсохнуць.

Яшчэ адна распаўсюджаная просьба жыхароў – смецце, якое няма куды выкідваць. Тым не менш парадак вызначаны, дарэчы, падчас папярэдніх дзён работы з насельніцтвам. Жыхарам невялікіх вёсак трэба звярнуцца ў свой сельвыканкам. Будзе вызначана месца, выкапана яма, у якую жыхары змогуць выкідваць бытавое смецце. Калі ля вёскі ёсць палігон – выносіць туды. Кантэйнеры ж магчыма ўстанавіць у вёсках, якія знаходзяцца на трасе ва Ушацкім сельсавеце – Цялічыне, Угрынках, Двор Пліне, аднак паслуга гэта платная і ажыццявіцца толькі пасля заключэння жыхарамі дагавораў. І ніхто не адмяняў яшчэ адзін варыянт – выклік тэхнікі, якая пад’едзе і забярэ буйнагабарытнае смецце ці яго вялікую колькасць.

Хоць на гэты раз Дзень работы з насельніцтвам праводзіўся з жыхарамі Ушацкага сельсавета, аднак традыцыйна былі прыгаданы пытанні, не знятыя з кантролю. Іх пяць – дарогі па вёсках Жарскага сельсавета, недаразабраны дом у Жарах і не закрыты да пранікнення ў Кублічах, нязробленая каналізацыя ў Матырыне. Усяго за час правядзення Дзён работы з насельніцтвам, а з 2013 года іх прайшло 13, вырашана 164 паступіўшых ад насельніцтва пытанні. І падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня райвыканкама падкрэсліў, што там, на месцы, з насельніцтвам неабходна ўзважана абмяркоўваць мэтазгоднасць таго ці іншага пытання, падымаць іх па­гаспадарску, разумеючы, што сродкаў на усё не хопіць і трэба вызначаць прыярытэтныя накірункі.

Што датычыцца прыёмаў грамадзян, то ніхто з жыхароў Градзянца не скарыстаўся магчымасцю задаць сваё пытанне старшыні райвыканкама. Віктар Віктаравіч сам цікавіўся справамі ў вяскоўцаў (на здымку), праехаўшы па населеным пункце. А вось цялічынцы прасілі загадзя паведамляць пра адключэнне электрычнасці. Гэта пытанне, канечне, вырашальнае, як і многія іншыя.

Вольга КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “Весна показала слабые места. День работы с населением Ушачского сельсовета

  1. Добрый день, я хотел бы узнать когда будет выровнена дорога в д.Угринки Ушачского района. А то как то убивать подвеску на своём авто не особо то и хочется. Да и ещё не мешало бы председателю Ушачского сельсовета, поучиться манере разговора по телефону и не кидать трубку во время разговора. 4 дня прошу что бы выровняли дорогу 😀
    В общем у меня всё.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *