Не спеши, а то успеешь. ГАИ предупреждает: не нарушайте скоростной режим!

Закон - один для всех

11 сакавіка ў Віцебску ў 16 гадзін 40 хвілін мужчына, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген­Пасат”, на нерэгулюемым пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на пенсіянерку. У выніку дарожна­транспартнага здарэння жанчына атрымала траўмы і была шпіталізавана.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: на найбольш небяспечных участках аўтадарог вобласці і краіны функцыянуе сістэма фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму. Калі будзе выяўлены факт перавышэння ад 10 да 20 км за гадзіну, вадзіцель будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу памерам 90 тысяч рублёў, ад 20 да 30 км за гадзіну – 360 тысяч, ад 30 да 40 – 720. Калі ж хуткасць перавысіць дазволеную на 40 і больш км за гадзіну, “гоншчыку” давядзецца раскашэліцца на 1 мільён 80 тысяч рублёў.

Не  рызыкуйце, не парушайце хуткасны рэжым і строга выконвайце Правілы дарожнага руху!

Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *