Магазины агрогородков Кубличи и Великие Дольцы

Общество

 Магазін аграгарадка Вялікія Дольцы прыемна здзівіў. Хоць ён не павялічыўся па плошчы, затое знутры стаў прасторным, зручным, сучасным, як нямногія магазіны ў райцэнтры. Пасля рэканструкцыі звычайная вясковая крама ператварылася ва універсам, а гэта азначае, што кожны пакупнік можа разгледзець, выбраць, пачытаць састаў тавару. У цэнтры лары-халадзільнікі і стэлажы, на якіх усё роўна не вельмі вольна размясціўся тавар. Бо сёння тут такі ж багаты выбар, як і ў любым гарадскім магазіне.P1140213P1140826 

 

– Бабулі ўсё роўна падыходзяць і просяць падаць той ці іншы тавар, бо самі без акуляраў не могуць прачытаць, – кажа загадчыца магазіна В.І.Перапечка, затое для маладзейшых пакупнікоў, канечне, зручна.

У Кублічах магазін хоць і звычайны, але пасля будаўніцтва аграгарадка пакупнікоў прыбавілася. Тут, у адным з куткоў магазіна пачало працаваць кафэ. Дзеці пасля школы забягаюць за гарачым піражком і гарбатай, дарослыя заказваюць тарты, пірожныя, ды і наогул усё тое, чым частуе пакупнікоў кулінарыя. Зразумела, што пасля перамен у абодвух магазінах павялічылася выручка. З другога боку выраслі і затраты, аднак і акупляюцца яны, калі пакупнікам ёсць што прапанаваць.

 

 

 

 

 

В.КАРАЛЕНКА.

На здымках:

у магазінах аграгарадкоў Вялікія Дольцы і Кублічы.

 

 

 

 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *