Абитуриенту-2015 на заметку. Что нового при поступлении?

Общество

Змяніліся ўступныя іспыты

Сёлета пры паступленні ў ВНУ на некаторыя спецыяльнасці змяніліся профільныя іспыты, на некаторыя – прыярытэты профільных экзаменаў. Напрыклад, асобы, якія паступаюць на спецыяльнасць “пачатковая адукацыя”, будуць здаваць біялогію (раней матэматыку) і гісторыю Беларусі, на групы спецыяльнасцей “права” – грамадазнаўства і замежную мову (раней матэматыку), на “грамадскае харчаванне” – хімію (раней фізіку) і матэматыку. З поўным пералікам профільных уступных іспытаў можна азнаёміцца на партале Міністэрства адукацыі. 

Павялічаны тэрмін прыёму

У Беларусі павялічаны тэрмін прыёму дакументаў на бюджэтныя месцы – з 8 па 15 ліпеня (уступныя іспыты ва ўстановах вышэйшай адукацыі пройдуць з 16 па 21 ліпеня). Грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей будуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя вакантныя месцы ў ходзе дадатковага набору, пасля залічэння грамадзян Беларусі. Прыём дакументаў для грамадзян рэспублікі на платнай аснове ў ВНУ пройдзе з 8 ліпеня па 2 жніўня. Грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей змогуць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты, прадугледжаных для беларускіх грамадзян, – па 15 кастрычніка.

Ільготы захаваюцца

Як і ў мінулым годзе, застануцца пэўныя льготы на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Гэта значыць бал цэнтралізаванага тэсціравання па профільных прадметах пры паступленні ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю будзе меншы, чым у іншыя ўніверсітэты – не ніжэйшы за 5.

Акрамя таго, на 22 педагагічныя спецыяльнасці (дашкольная і пачатковая адукацыя, гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны, біялогія, хімія, геаграфія, матэматыка, інфарматыка, фізіка, тэхнічная творчасць, беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, тэхнічная праца і прадпрымальніцтва, выяўленчае мастацтва, лагапедыя і інш.) медалісты і пераможцы алімпіяд змогуць паступаць без экзаменаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *