Информация для владельцев плавательных средств

Калейдоскоп

Не за гарамі пачатак сезона, калі можна будзе спускаць на ваду лодкі, катэры, гідрацыклы і іншыя плавальныя сродкі – сёлета ён пачнецца з 8 чэрвеня. Таму іх уладальнікам неабходна загадзя паклапаціцца аб законнасці адпачынку на вадаёмах. Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах нагадвае, што рэгістрацыі і класіфікацыі падлягаюць усе маламерныя судны, за выключэннем грабных лодак грузападымальнасцю менш 225 кілаграмаў. Пад катэгорыю маламерных суднаў трапляюць плаўсродкі да 20 метраў у даўжыню і пасажыраўмяшчальнасцю да 12 чалавек.

Калі вы сталі ўладальнікам маламернага судна, то павінны яго зарэгістраваць на працягу 30 сутак з дня набыцця. Для гэтага ў Дзяржаўную інспекцыю па маламерных суднах неабходна прадставіць само судна, кіраўніцтва па яго эксплуатацыі (пашпарт) і рухавік з адзнакай аб продажы, дакументы, якія пацвярджаюць уласнасць, заяву, свой пашпарт, квітанцыю аб унясенні платы за рэгістрацыю. Прадстаўляць маламернае судна для праходжання тэхнічнага агляду трэба да пачатку яго эксплуатацыі. Тэхнічны ж агляд праводзіцца на працягу 10 дзён пасля дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі або ў той жа дзень пры ўмове нанясення на маламернае судна рэгістрацыйнага нумара.

У працэсе эксплуатацыі плаўсродкаў тэхнічны агляд праводзіцца раз у два гады, калі з году выпуску грабнога маламернага судна прайшло менш 10 гадоў. Штогод праводзіцца тэхнічны агляд маламерных грабных суднаў, старэйшых за 10 гадоў, і ўсіх маторных (лодак, катэраў, гідрацыклаў) незалежна ад магутнасці рухавіка. Для правядзення тэхнічнага агляду прадстаўляюцца маламерныя судны, суднавы білет і квітанцыя аб аплаце. Эксплуатацыя маламерных суднаў, якія не прайшлі ў вызначаны тэрмін тэхнічны агляд, забараняецца. Калі магутнасць рухавіка маторных маламерных суднаў перавышае 3,7 кілавата (5 конскіх сіл), карыстальнікі абавязаны мець пры сабе пасведчанне на права кіравання.

Падрабязную інфармацыю па любых пытаннях, якія датычацца рэгістрацыі, класіфікацыі і тэхнічнага агляду маламерных маторных суднаў, вы можаце атрымаць, звярнуўшыся па адрасе: г.Лепель, вул.Калініна, 95 (Лепельскі ўчастак Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах) або патэлефанаваўшы па нумары: (8-02132) 6-23-14. Прыём грамадзян Ушацкага раёна па афармленні неабходных дакументаў для законнага карыстання маламернымі суднамі ажыццяўляецца ў 1-ю і 3-ю пятніцы кожнага месяца з 8 да 13 гадзін у будынку Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па адрасе: г.п.Ушачы, вул. Школьная, 12.

Шчаслівага плавання і прыемнага адпачынку!

Р.РАПАЛАЎ, дзяржаўны інспектар Лепельскага ўчастка ДІМС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *