Прославились трудом. На Ушачской районной Доске почёта новые имена и трудовые коллективы

Общество

Па выніках працы за 2014 год рашэннем раённага выканаўчага камітэта на раённую Дошку гонару занесены:

АЛАБІН Сяргей Аляксандравіч – начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

БУХАЛКА Мікалай Іванавіч – старшыня Ушацкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

ДАНЬКОВА Людміла Іванаўна – настаўнік нямецкай мовы дзяржаўнай установы адукацыі “Ушацкая сярэдняя школа”.

ДАРОШЧАНКА Іван Піліпавіч – дырэктар камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці “Вялікадолецкае”.

ДУБОЎСКАЯ Наталля Рыгораўна – начальнік фінансавага аддзела райвыканкама.

КЛАЧОК Леанід Мікалаевіч – начальнік аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

КАРАЛЕНКА Вольга Васільеўна – галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Патрыёт” Ушацкага раёна”.

ЛЁЛЯ Аляксандр Васільевіч – вадзіцель-прадавец Ушацкага раённага спажывецкага таварыства.

МАЛАК Таццяна Міхайлаўна – старшыня Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.

МУГАКА Валянціна Канстанцінаўна – швачка адкрытага акцыянернага таварыства “Прамкамбінат”.

ПЕНКАЛЬСКАЯ Дзіна Паўлаўна – балетмайстар аддзела культурна-масавай работы і народнай творчасці дзяржаўнай установы культуры “Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

ПІСКУН Ніна Міхайлаўна – старэйшына аграгарадка Вялікія Дольцы.

ПАДВОРНАЯ Таццяна Мікалаеўна – правізар установы аховы здароўя “Ушацкая цэнтральная раённая бальніца”.

СКОК Вера Мікалаеўна – фармацэўт-рэцэптар цэнтральнай аптэкі №65 Ушацкага раёна.

СПІРЫДЗЁНАК Анатоль Дзмітрыевіч – трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства “Ільюшынскі”.

ФЕДУКОВІЧ Дзмітрый Анатольевіч – інжынер электрасувязі другой катэгорыі станцыйнай групы Ушацкага раённага вузла электрасувязі.

ШЭЎЧАНКА Вольга Пятроўна – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Ушацкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Ушацкае ПМС”.

ЮРКЕВІЧ Віктар Віктаравіч – кантралёр тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў 5 разраду ўчастка філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №6 г.Наваполацка ААТ “Віцебскаблаўтатранс”.

Кааператыўна-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Ушацкі агароднінасушыльны завод” (дырэктар – Шчуко Андрэй Уладзіміравіч). Забяспечаны індэкс фізічнага аб’ёму 138,4 працэнта выручкі ад рэалізацыі ў разліку на аднаго сярэднеспісачнага работніка 389,1 мільёна рублёў або 190 працэнтаў да 2013 года, узровень сярэднямесячнай заработнай платы 4035,6 тысячы рублёў або 135,8 працэнта, апярэджваючы тэмп росту прадукцыйнасці працы над тэмпам росту заработнай платы на 54,2 працэнтныя пункты. У 2014 годзе прадпрыемства не мела запазычанасці па выплаце заработнай платы, падатковых і непадатковых плацяжах, аплаце электраэнергіі.

Віцебскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства энергетыкі “Віцебскэнерга” філіял “Полацкія электрычныя сеткі” Ушацкі раён электрасетак (начальнік – Варанько Васіль Мікалаевіч). У 2014 годзе ў сетцы 10 кВ адбылося 194 адключэнні (у 2013 годзе было 217 адключэнняў), з іх устойлівых з пашкоджаннем элементаў сеткі – 49, уключана па тэлекіраванні –154. Тэхналагічны расход электраэнергіі на яе транспарт пры заданні 10,5 працэнта склаў 10,4 працэнта. Аказана 31 комплексная паслуга, выканана 45 падключэнняў абанентаў на суму 309,3 мільёна рублёў. Рамонтны фонд Ушацкага раёна электрычных сетак склаў 361 мільён рублёў.

Адкрытае акцыянернае таварыства “Дземенец” (дырэктар – Шарыпенка Аляксандр Віктаравіч). У 2014 годзе тэмп росту валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах да 2013 года склаў 139,7 працэнта. Валавы збор зерня павялічыўся і склаў 2781 тону або 129,5 працэнта да ўзроўню мінулага года. Атрыманы валавы збор рапсу 386 тон або 177,8 працэнта да ўзроўню мінулага года. Ураджайнасць зерневых і зернебабовых культур склала 28,6 цэнтнера з гектара, што на 17 працэнтаў вышэй узроўню 2013 года. Нарыхтавана травяных кармоў на ўмоўную галаву жывёлы 50,4 цэнтнера кармавых адзінак, што на 55 працэнтаў вышэй узроўню мінулага года.

Вялікадолецкі сельскі Дом культуры дзяржаўнай установы культуры “Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (дырэктар – Смаляк Валянціна Дзмітрыеўна). Сельскім Домам культуры штогод выконваецца план платных паслуг. У 2014 годзе драматычны калектыў стаў дыпламантам абласнога агляду-конкурсу сельскіх устаноў культуры “Тэатральныя далягляды вёскі” і заняў першае месца ў раённым конкурсе драматычных калектываў “Тэатральны лістапад”. Валянціна Дзмітрыеўна перамагла ў раённым конкурсе прафесійнага майстэрства культарганізатараў “Вясёлая скарбонка”. Вялікадолецкі сельскі Дом культуры з’яўляецца пераможцам у раённым аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў, утрыманне аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння ў намінацыі “Лепшая ўстанова культуры”.

Дзяржаўная ўстанова “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” (дырэктар – Хвашчэўская Алеся Уладзіміраўна). За 2014 год аказана паслуг на 573 мільёны рублёў, у параўнанні з 2013 годам тэмп росту ў фактычных цэнах склаў 200 працэнтаў. Ахоп пажылога насельніцтва раёна сацыяльным абслугоўваннем склаў 15,2 працэнта, па дадзенай пазіцыі ў 2014 годзе цэнтр займаў другое месца ў вобласці. Установай створаны ўсе ўмовы для ўстойлівага павышэння ўзроўню і якасці жыцця ветэранаў, пажылых людзей і інвалідаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, павышаецца эфектыўнасць і даступнасць сацыяльнай абароны ў раёне.

Ушацкі раённы вузел электрасувязі (начальнік – Шакута Аляксандр Уладзіміравіч). Па выніках работы за 2014 год забяспечана выкананне ўсіх асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Атрымана даходаў ад паслуг сувязі за 2014 год 5700,9 мільёна рублёў. Каэфіцыент пранікнення на 100 асноўных тэлефонных апаратаў па паслузе ZALA (правадная і эфірная) склаў 50 працэнтаў пры сярэднеабласным паказчыку па Віцебскай вобласці – 28, на 100 жыхароў – 23 працэнты пры сярэднеабласным паказчыку па Віцебскай вобласці – 13.

Жарскі сельскі выканаўчы камітэт (старшыня – Міхейка Святлана Цімафееўна). Забяспечана выкананне гадавога плана па даходах на 119,3 працэнта. Удзельная вага ўласных і замацаваных даходаў склала 88,1 працэнта пры рэкамендуемых – 70 працэнтаў. Выкананы планавыя назначэнні па зборы сродкаў самаабкладання (106,1 працэнта). Дзякуючы своечасоваму размяшчэнню свабодных грашовых астаткаў у дэпазітах банка за 2014 год сельвыканкамам дадаткова атрыманы грашовыя сродкі, па гэтай даходнай крыніцы планавы паказчык выкананы на 147,5 працэнта. Планамерна вядзецца работа са зваротамі грамадзян. Праведзена значная работа па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, развіцці і падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *