Ушачане активно пользуются платными услугами, которые предоставляет Ушачская ЦРБ

Общество

Нягледзячы на тое, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму грамадзяніну краіны бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, сёння актыўна развіваюцца платныя паслугі. Як нам расказалі ва Ушацкай ЦРБ, з кожным годам у нашым раёне павялічваецца колькасць жадаючых паправіць здароўе менавіта на ўмовах аплаты, а кошт такіх паслуг застаецца стабільна невысокім.

Карыстаюцца нязменным попытам ва ўшачан многія фізіятэрапеўтычныя паслугі (электра-, святло- і тэрмалячэнне, інгаляцыйная і пнеўмакампрэсійная тэрапія, масаж традыцыйны і на спецыяльнай кушэтцы), а таксама стаматалагічныя (зубалячэнне, зубапратэзаванне) і гінекалагічныя. Ёсць сярод ушачан аматары лячэбнай фізкультуры на бегавой дарожцы, элептычным трэнажоры. Ну і куды ж без дыягностыкі? Заўсёды ў “фаворы” лабараторныя метады даследавання крыві – агульны і біяхімічны аналіз, на гармоны шчытападобнай залозы, на наяўнасць анкалагічных захворванняў прастаты і яечнікаў. Можна зрабіць таксама агульны аналіз мачы, даследаванне на ганарэю, сіфіліс (ананімна). Заўсёды мнагалюдна ля кабінета ультрагукавога даследавання, дзе правяраюць органы брушной поласці, мочапалавую сістэму, перыферычныя сасуды, шчытападобную і малочную залозы з лімфатычнымі вузламі, мяккія тканкі, мышцы і інш. Грамадзянам можа быць аказана ананімная наркалагічная дапамога – удакладніць інфармацыю можна непасрэдна ва ўрача-нарколага па нумары 2-03-44, а таксама дэрматавенералагічная. Ёсць у райбальніцы і такая паслуга, як транспарціроўка грамадзян у суправаджэнні медработніка. Атрымаць жа кансультацыю ўрача-спецыяліста можна не толькі ў спецыялізаванай установе, але і ў сябе дома.

Платныя медыцынскія паслугі – гэта карысны дадатак да бясплатных, якімі вы можаце скарыстацца ў любы час года, а фізіятэрапеўтычнае аддзяленне працуе без абеду да 19 гадзін. Сродкі ж, атрыманыя райбальніцай ад аказання пацыентам платных паслуг, ідуць на далейшае паляпшэнне і ўдасканаленне матэрыяльнай базы медыцынскіх устаноў Ушаччыны.

Па ўсіх пытаннях аказання платных медыцынскіх паслуг і іх кошце можна звяртацца па нумары 2-92-97.

КацярынаКАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *