Каждый день специалисты Ушачской больницы делают около 120 общих анализов крови и 60 биохимических

Здравоохранение

Кожны дзень спецыялісты лабараторыі Ушацкай бальніцы робяць каля 120 разгорнутых (агульных) аналізаў крыві і каля 60 – біяхімічных. Калі раней практычна раз у месяц рабілі аналіз на гармоны (чакалі поўнай загрузкі апарата, дзе выкарыстоўваюцца дарагія рэактывы), то цяпер ён робіцца кожную дэкаду. Людзі часцей пачалі рабіць яго на платнай аснове, паколькі ведаць гармонны фон трэба ўсім, хто прымае прэпараты пры захворванні шчытападобнай залозы. Актыўна сталі правяраць наяўнасць анкалогіі з дапамогай адпаведных маркераў – выяўлены два выпадкі. Хутка будзе рабіцца новы аналіз, які пакажа ўзровень цукру ў крыві на працягу трох месяцаў. А з красавіка лабараторыя пачала працаваць у кругласутачным рэжыме – экстранныя аналізы робяцца для тых пацыентаў, хто паступае па “хуткай дапамозе”.

На здымку: лабарант Галіна Глінская, урач лабараторнай дыягностыкі Святлана Шыла, лабаранты Зінаіда Жаваранак,   Марына Анташук.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *