В Ушачской школе можно записаться на дополнительные платные занятия

Общество

На гэтым тыдні школьнікі Ушаччыны селі за парты і з галавой акунуліся ў вучобу. Для тых жа хлопчыкаў і дзяўчынак, каму атрыманых падчас урокаў ведаў будзе недастаткова, педагогі прапануюць платныя дадатковыя заняткі. Так, Ушацкая сярэдняя школа аб‘явіла набор у групу па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах, матэматыцы, фізіцы, біялогіі, хіміі і гісторыі – запісацца сюды могуць вучні 10­-11 класаў усіх школ раёна. Для юных лінгвістаў, вучняў 1­-9 класаў, прадугледжаны заняткі па англійскай і нямецкай мовах. Дарэчы, для вучняў 5­-11 класаў магчыма фарміраванне груп па вывучэнні іншых школьных прадметаў. Ёсць прапанова і для будучых школьнікаў: дзетак ва ўзросце пяці гадоў запрашае школа ранняга развіцця „Прыступкі“. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне 2-­77­-75.

Кацярына  КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *