Чтобы охота не обернулась трагедией, соблюдайте правила безопасности

Общество

24-гадовы паляўнічы і яго таварыш плылі на лодцы. Заўважыўшы качку, якая ўзлятала, чалавек нажаў на курок, аднак птушка яшчэ не паспела ўзляцець высока і выстрал прыйшоўся па чароце, дзе сядзелі рыбакі. Звычайны паход на рыбалку абышоўся ім некалькімі раненнямі. Гэты інцыдэнт адбыўся ў мінулыя выхадныя, у дзень адкрыцця сезона на вадаплаваючую дзічыну ў Гродзенскім раёне.

На шчасце, абышлося без ахвяр, за парушэнне правіл бяспекі ў час палявання грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пазбаўлены права палявання. Але ёсць і сумныя выпадкі, калі паляванне заканчвалася трагедыяй, а таму, расчахліўшы ружжо, не забывайце выконваць правілы бяспекі. У час палявання забаронена ажыццяўляць стральбу на шум, шоргат, па дрэнна бачнай цэлі, у тумане, у моцны снегапад, у прыцемках, супраць сонца і пры іншых нязручных умовах, а таксама па ўзлятаючай птушцы ніжэй 2,5 метра ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Нельга страляць з лодкі праз грабцоў ці іншых паляўнічых, якія знаходзяцца ў ёй. Пры паляванні з судна з пад’езда можа быць зараджана ружжо ў тых паляўнічых, якія знаходзяцца ўперадзе ці за бортам па курсе маламернага судна. Не рабіце пасадку ў транспартны сродак і высадку з яго з зараджаным ружжом. Не страляйце ў накірунку людзей, населеных пунктаў, сельскагаспадарчых жывёл, аўтамабіляў з вогнестрэльнай гладкаствольнай зброі на адлегласці менш 500 метраў ад іх, з вогнестрэльнай паляўнічай зброі з наразным ствалом – менш 2 кіламетраў. Выкарыстоўвайце тэхнічна спраўную зброю і прымяняйце адпаведныя да яе патроны.

С.ЯРМАКОЎ, намеснік начальніка Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *