Очередной приём граждан с жителями Ушачского района провёл председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь В.П.Андрейченко

Ваш вопрос - наш ответ Зваротная сувязь Общество Официально

У канцы тыдня ў раёне пабываў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка. Правёў прыём грамадзян, наведаў будоўлю, якая не спыняецца дзякуючы яго пастаяннай падтрымцы. Не было ніводнага візіту, каб спікер парламента пры ўсёй занятасці не зазірнуў на фізкультурна­аздараўленчы комплекс, які фінансуецца пераважна з рэспубліканскага бюджэту. Вось і зараз авансам выкананы работы амаль на 6 мільярдаў рублёў, а да канца года можна было б і закончыць мантаж сістэмы ацяплення, вентыляцыі і нават заліць чашу басейна. Каб гэта стала магчымым, старшыня райвыканкама В.В.Родзіч прасіў паспрыяць дадатковаму фінансаванню на гэты год. У.П.Андрэйчанка паабяцаў паспрабаваць дапамагчы.

Як многа залежыць ад гэтага аб’екта? Не толькі аздараўленчая, спартыўная будучыня ўшачан, але і сёння многіх будаўнікоў, немалазначны аб’ект для якіх – менавіта ўшацкі фізкультурна­аздараўленчы комплекс. Вось і для прадстаўнікоў Падсвільскай ПМК­48, якія завіталі на прыём, таксама.

Не сакрэт, што асноўная складанасць большасці прадпрыемстваў – пошук работы, каб не прастойваць, выплачваць зарплату, захаваць калектывы. І дырэктар прадпрыемства меліярацыйных сістэм Васіль Станіслававіч Спірчонак прыйшоў падзякаваць за тое, што пры падтрымцы Уладзіміра Паўлавіча ўключаны ў рэспубліканскую праграму адзін з меліярацыйных аб’ектаў Ушаччыны (на здымку). Вядзецца мадэрнізацыя палеткаў на тэрыторыі КУСГП “Арэхаўна”, якая павысіць іх бальнасць. Прыгадаў кіраўнік прадпрыемства і пра распачаты, але прыпынены праект па рэканструкцыі яшчэ аднаго меліярацыйнага аб’екта ля Воцькавічаў і прасіў паспрыяць, каб ён таксама трапіў у планы на наступны год.

Анатоль Раманавіч Пахілка прыйшоў да дэпутата з прапановай па зусім свежым пытанні – Дэкрэце №7, яна заключалася ў прадастаўленні льготы (адмены падатку з прыбытку па банкаўскіх укладах) для пэўнай катэгорыі грамадзян – пенсіянераў ва ўзросце.

Як заўсёды прыйшлі на прыём людзі з выключна прыватнымі просьбамі, у якія Уладзімір Паўлавіч таксама ўнік і паспрабаваў дапамагчы.

Колькі іх, агульных і прыватных пытанняў на кантролі ва Уладзіміра Паўлавіча па трох раёнах яго выбарчай акругі. Колькі людзей з рознымі просьбамі прыйшло за гэтыя гады да свайго дэпутата. І кожны прыём У.П.Андрэйчанкі паказвае прыклад удумлівага, шчырага стаўлення да праблем людзей.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *