В ноябре в Ушачском районе родилось 10 малышей

Демография

Апошні месяц восені сёлета стаў багатым на першынцаў: органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана нараджэнне Крысціны Кароткай, Марыі Красновай, Соф’і Собаль, Мікіты Шкіндзера і адразу траіх Максімаў – Бурылова, Пабойкіна, Станкевіча. Другімі дзецьмі сталі Ангеліна Пашута і Алена Спірыдонава. А ў сям’і ўшачан Івана і Анастасіі Клотчанкаў на свет з’явіўся ўжо трэці малыш – дачушка Марыя.

Віншую маладых мам і тат са знакавай падзеяй у іх жыцці. Спадзяюся, што радасць бацькоўства падштурхне іх яшчэ не раз завітаць да нас з такой прыемнай нагоды.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *