«Беларусбанк» развивается вместе со своими клиентами

К профессиональному празднику

Якаснае абслугоўванне кліентаў, прадастаўленне насельніцтву ўсяго спектра сучасных банкаўскіх прадуктаў і паслуг – важнейшыя накірункі ў дзейнасці аперацыйнай службы цэнтра банкаўскіх паслуг №221 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г.п.Ушачы. Для гэтага ў аперацыйнай зале функцыянуе 4 касы, устаноўлены рэжым работы без абедзеннага перапынку, каб кліенты маглі скарыстацца банкаўскімі паслугамі ў зручны для іх час. Для канфідэнцыяльнасці пры правядзенні аперацый, а таксама для камфортных умоў пры абслугоўванні пенсіянераў, інвалідаў абсталявана спецыяльная кабіна індывідуальнага абслугоўвання. Аперацыйная служба сёння прадастаўляе шмат розных банкаўскіх паслуг. Гэта дэпазітныя і валютна-абменныя аперацыі, паслугі па грашовых пераводах і разліках, аперацыі з каштоўнымі металамі. Найбольш жа запатрабаванай насельніцтвам і значымай для банка паслугай з’яўляецца размяшчэнне грашовых сродкаў на дэпазіты. На сённяшні дзень адкрыта больш 20 тысяч рахункаў фізічных асоб на 48,8 мільярда рублёў. Папулярнасцю карыстаюцца і валютна-абменныя аперацыі, а сярод грашовых пераводаў самымі запатрабаванымі з’яўляюцца “Стрыж”, Western Union, Blizko. Каб пашырыць пералік рознічных банкаўскіх паслуг, уведзена аперацыя па продажы зліткаў, памятных манет і каштоўных металаў.

Ёсць у нас і спецыяльнае мультыкарыстальніцкае рабочае месца, дзе абсалютна любы кліент можа самастойна скарыстацца паслугай інтэрнэт-банкінг і мае магчымасць не толькі рабіць плацяжы, а і афармляць крэдыты, рабіць грашовыя пераводы, адкрываць і папаўняць уклады, кіраваць сваімі рахункамі ў банку. А з дапамогай крэдытнага калькулятара можна разлічыць свой будучы крэдыт. Кансультант аперацыйнай службы заўсёды дапаможа і навучыць кліентаў здзейсніць аперацыі праз інфакіёск, дасць падрабязную кансультацыю па ўсіх відах банкаўскіх прадуктаў і паслуг, даступна растлумачыць умовы крэдытавання, зарыентуе пры выбары найбольш зручнага ўкладу.

Актыўна ўводзім безнаяўныя разлікі з выкарыстаннем плацежных картак, паралельна развіваем і інфраструктуру па іх абслугоўванні – для гэтага ва ўсіх чатырох касах і на адкрытым рабочым месцы ўстаноўлена тэрмінальнае абсталяванне, кругласутачна працуе наш банкамат. За апошні год колькасць трымальнікаў пластыкавых картак не павялічылася, а вось карыстальнікаў інтэрнэт-банкінга і М-банкінга стала значна больш. Многія ўшачане ўжо прызвычаіліся і ацанілі зручнасць аплаты плацяжоў, не выходзячы з дому, праз інтэрнэт. Нашы кліенты развіваюцца разам з намі.

Хачу падзякаваць усяму свайму калектыву за нялёгкую працу, а кліентам — за супрацоўніцтва. Віншую ўсіх ветэранаў банкаўскай справы, цяперашніх работнікаў і ўсіх калег-фінансістаў з Новым годам, Калядамі і прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, фінансавай стабільнасці, радасці і сямейнага дабрабыту!

Ж.ШАЎЧЭНКА, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №221 у г.п.Ушачы.

На здымку: спецыялісты па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг Н.Федарэнка, Т.Крас­нова, І.Лемеш, А.Клопава, К.Спір­чонак, Ю.Полазава, С.Барысёнак, А.Клачок.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *