В феврале в Ушачском районе родилось 8 малышей

Демография

У лютым органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана нараджэнне васьмі дзетак: шасці хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Азы няпростай бацькоўскай навукі зараз асвойваюць мамы і таты першынцаў: Яраслава Клопава, Ільі Колесава, Ксеніі Полазавай і Аліны Бука. Бацькам Дзмітрыя Обуха, Багдана Памялкова і Ягора Смыка ў гэтым сэнсе прасцей: такі вопыт у іх ужо аднойчы быў. Са з’яўленнем жа Уладзіміра Пятніцы сям’я набыла статус мнагадзетнай.

Менш аптымістычная сітуацыя назіралася ў апошні зімовы месяц са шлюбамі: іх было толькі два. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Віктара Сініцы і Алены Хаменак.

Спадзяюся, сітуацыя з надыходам вясны “пацяплее” – і жадаючых зарэгістраваць свае адносіны стане больш.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *