Операция «Нелегал»

Общество

З 12 па 15 мая на тэрыторыі Ушацкага раёна праводзіліся спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы пад назвай “Нелегал”. Яны праходзілі згодна распрацаванага плана, зыходзячы з аператыўнай абстаноўкі, якая склалася на тэрыторыі нашага раёна. Штодзённа былі задзейнічаны 28 супрацоўнікаў РАУС. Работа груп праводзілася ў двухзменным рэжыме. Кожны дзень правяраліся рынак, аўтавакзал, гасцініца, а таксама 2 інтэрнаты ў гарпасёлку, 38 кватэр і домаўладанняў, у якіх пражываюць замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, у тым ліку і кватэры, што раней здаваліся іншаземцам. Акрамя гэтага правяраліся асобы, якія прыбылі з іншых дзяржаў і аформілі часовае прабыванне і пражыванне.

Асоб, якія знаходзяцца ў вышуку або здзейснілі злачынствы, а таксама без пэўнага месца жыхарства ў ходзе праведзеных мерапрыемстваў не выяўлена.

Усяго складзена 13 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку на замежных грамадзян 7 пратаколаў за парушэнне правіл прабывання (1 – грамадзянін Арменіі, 6 – грамадзяне Расіі) – тыя, хто не зарэгістраваўся на працягу трох рабочых дзён або звыш месяца (для грамадзян Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы). 6 пратаколаў складзена на асоб, якія прадставілі іншаземцам жыллё, што знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з парушэннем правіл прабывання. Хачу нагадаць, што замежныя грамадзяне павінны быць зарэгістраваны па адным месцы жыхарства, пры яго змене неабходна на працягу трох рабочых дзён перарэгістравацца.

Супрацоўнікамі аддзялення ДАІ ў ходзе аперацыі “Нелегал” правяраўся праходзячы аўтатранспарт. Выяўлена адно парушэнне ў адносінах грамадзяніна Расіі. Трэба адзначыць, што ў выпадку знаходжання замежных грамадзян за рулём аўтамабіля ў стане алкагольнага ап’янення, разглядаецца пытанне аб ануляванні пастаяннага пражывання.

У ходзе названых мерапрыемстваў правераны 8 сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў. Пры найме замежных грамадзян на работу прадпрыемствы і арганізацыі павінны правяраць законнасць іх знаходжання на тэрыторыі краіны. У такіх грамадзян павінен быць від на жыхарства, за выключэннем расіян, якія могуць працаваць па кантракце да аднаго года, астатнія ж толькі калі ў арганізацыі ёсць спецыяльны дазвол. Парушэнняў устаноўленага парадку, а таксама прыёму замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на работу, кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў не было выяўлена.

Адпрацоўваліся сітуацыі па выяўленні асоб, якія займаюцца гандлем людзей. Любыя дзеянні, накіраваныя на ўладкаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь на працу за мяжой, павінны ажыццяўляюцца толькі пры наяўнасці спецыяльнага дазволу, выдадзенага МУС. Такіх выпадкаў не было выяўлена.

Груп нелегальных мігрантаў, якія знаходзяцца або перамяшчаюцца праз тэрыторыю нашага раёна ў выніку праведзеных мерапрыемстваў, таксама не выяўлена.

С.ПУГАЧОЎ,старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *